Вада — неад’емная частка жыцця нашых гарадоў.

Але ці разумеем мы яе прыроду і патрэбы,             

ці толькі спажываем і падпарадкоўваем яе?           

Менавіта з такога пытання мы прапануем пачаць наш альтэрнатыўны шлях у разуменні водных рэсурсаў — вады як суб’екта — і парэфлексаваць над існымі практыкамі працы з ёй, каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя.

Новы падыход да разумення вады

Змена фокуса са спажывецтва на прызнанне водных прастораў раўнапраўным гульцом чалавечага суіснавання падштрухоўвае нас да вывучэння шматлікіх бакоў гэтай комплекснай сістэмы. Акрамя таго, разуменне вады як часткі вялікай буйной прыроднай сістэмы, дзе гарады — гэта толькі невялікія кропачкі вялікіх інтэрвенцый, дапаўняе гэты альтэрнатыўны погляд і разглядае ваду па-за межамі існых абмежаванняў.

Неабходнасць вывучэння вады ва ўмовах кліматычных змен

Вывучэнне водных рэсурсаў стала асабліва актуальным у апошні час, таму што беларускія гарады, як і ўвесь свет, усё часцей сутыкаюцца з кліматычнымі зменамі і экстрэмальным надвор’ем (напрыклад, высокімі тэмпературамі ды паводкамі) і шукаюць падыходы для адаптацыі да гэтых змен.

Міждысцыплінарны падыход да працы з воднымі рэсурсамі

Таму наша канферэнцыя прапануе ўключыць працу з воднымі рэсурсамі ў парадак для ўрбаністычнай дыскусіі праз прызму розных прафесійных напрамкаў, бо клопат пра ваду адыгрывае найважнейшую ролю ва ўстойлівым развіцці гарадоў і закранае эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя пытанні.

Міждысцыплінарны падыход, якога не было раней у працы з беларускімі гарадамі, не толькі паўплывае на якасць практычных прапаноў, але і створыць пляцоўку для наладжвання дыялогу паміж спецыялістамі, якія заўсёды працавалі паасобку.

Запрашаем далучыцца да Канферэнцыі,               

каб пераасэнсаваць стаўленне да вады            

і знайсці рашэнні для ўстойлівай                         

гарадской будучыні!                                                  

Даты канферэнцыі

Гартайце ніжэй, каб даведацца падрабязней пра мерапрыемствы Канферэнцыі


першы тыдзень


СЕРАДА — 19:00*, 23 кастрычніка
*час па Менску

Лекцыя
«Вада ў горадзе: уплыў азёрна-рачных сістэм на развіццё гарадскіх тэрыторый»

Ці ёсць розніца ў праектаванні і развіцці гарадоў, якія сфарміраваліся вакол рэк, азёр і штучных вадасховішчаў, на пойменных тэрыторыях? Каб адказаць на гэтае пытанне, мы прапануем разам з экспертам у сферы гідралогіі паглядзець на прыроду водных аб’ектаў Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў і іх водазварот, а таксама асаблівасці ўзаемадзеяння горада і розных тыпаў водных сістэм. На прыкладах гарадоў беларускага Паазер’я — Салігорска, Новалукомля, Белаазёрска, Наваполацка, Светлагорска — мы абмяркуем існыя і магчымыя выклікі і шляхі па іх пераадоленні для эфектыўнага кіравання і ўстойлівага развіцця ва ўмовах урбанізацыі.

АЛЯКСЕЙ НОВІК — кандыдат геаграфічных навук, спецыяліст у галіне гідралогіі, лімналогіі, геамарфалогіі, палеагеаграфіі

Мадэратарка:
ВОЛЬГА ДАЛІНІНА — кандыдатка архітэктуры і экспертка ва ўстойлівай гарадской мабільнасці


ЧАЦВЕР — 19:00*, 24 кастрычніка
*час па Менску

Лекцыя
«Вада пад горадам: уплыў падземных водных рэсурсаў на жыццё гарадоў»

Жыццё вады пад зямлёй — якое яно? Ці ўплывае яно на тое, што адбываецца з горадам на паверхні? Звычайнае чалавечае вока не ўсё ў горадзе можа пабачыць, але гэта яшчэ не значыць, што яно неістотнае. Паглядзець на ваду і яе ўплыў на жыццё горада, калі частка працэсаў нябачная звычайнаму воку, нам дапаможа гідролаг, ён зверне ўвагу на прыроду падземных водных рэсурсаў і раскажа пра фарміраванне гарадской прасторы ў сувязі з прыродным ландшафтам і гідрасферай.

УЛАДЗІМІР ЗУЕЎ — эксперт у сферы экалогіі і ўстойлівага развіцця

Мадэратар:
АНТОН ЖАКОВІЧ — архітэктар, даследчык


СУБОТА — 11:00*, 26 кастрычніка
*час па Менску

Прэзентацыя праекта Fluss Bad Berlin
«Жывая вада: Нямецкая практыка ўзаемадзеяння мясцовых супольнасцяў з вадой у горадзе»

Адраджэнне гарадской тэрыторыі каля вады ў цэнтры горада — гэта заўсёды сутыкненне вялікай колькасці актараў і іх поглядаў. Ці ва ўсіх ёсць магчымасць выказацца і зрабіць свой унёсак у развіццё цэнтра? Гэта таксама і пытанне функцыі, якую мусіць выконваць гэтая тэрыторыя для горада і гараджан_ак. Цэнтр горада, ён для гараджан_ак ці для турыста_к і ці могуць гэтыя актары суіснаваць? На гэтым мерапрыемстве мы разам з адным з заснавальнікаў Fluss Bad Berlin прапануем пазнаёміцца з праектам, які дае другое жыццё каналу Шпрэе ў цэнтры Берліна праз актывізацыю публічнай прасторы і мясцовага кам’юніці.

Прэзентацыя адбудзецца на ангельскай, пытанні магчыма задаваць на камфортнай для вас мове.

ЦІМ ЭДЛЕР — аўтар праекта Fluss Bad Berlin і планавальнік

Мадэратарка:
ІЛОНА ЭЛЬЯШЭВІЧ
— архітэктарка, кансультантка ў сферы ўрбаністыкі

ДРУГі тыдзень


ПАНЯДЗЕЛАК — 19:00*, 28 кастрычніка
*час па Менску

дыскусія
«Вада і дух месца: уплыў водных рэсурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»

Мы прызвычаіліся разглядаць водныя рэсурсы як функцыянальную і экалагічную частку горада. А што калі яна пераўтвараецца яшчэ і ў сімвал горада і спрыяе фарміраванню яго ўнікальнай ідэнтычнасці? Вада хавае ў сабе шмат традыцый і практык мясцовых супольнасцяў, тым самым фарміруе дух месца, робячы горад адметным і жывым. У сучаснай урбаністычнай практыцы гэтая ідэнтычнасць уплывае і на імідж горада, які бачаць як мясцовыя жыхары, так і госці. Такім чынам, водныя аб’екты робяцца неад’емнай часткай вобраза горада.

ЯЎГЕН ШЧЭРБАЧ — архітэктар, займаецца праектаваннем гарадскога асяроддзя

ІВАН ШЧАДРАНОК — старшыня праўлення Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў «Інтэракцыя»

УЛАДЗІМІР ЛОБАЧ — доктар гістарычных навук, вучоны-гісторык, этнограф, краязнаўца

Мадэратарка:
ТАНЯ СЯЦКО — даследчыца і экспертка ў галіне нефармальнай адукацыі


СЕРАДА — 19:00*, 30 кастрычніка
*час па Менску

Дыскусія
«СУВЯЗЬ БЕРАГОЎ: мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»

Водныя аб’екты ў фізічнай прасторы таксама выконваюць ролю мяжы, якая падзяляе берагі гарадоў і можа выступаць вялікім бар’ерам для развіцця гарадской прасторы. Таму чалавек заўсёды спрабаваў стварыць сувязі паміж узбярэжжамі і спрасціць перасячэнне перашкоды — будаваў масты. У гэтай дыскусіі мы прапануем гасцям больш даведацца пра тое, як такія элементы інтэгруюцца ў гарадское асяроддзе, уплываюць на яго функцыянальнасць і экалагічнасць.

ПАВЕЛ АСТАПЕНЯ — нацыянальны эксперт па ўстойлівай мабільнасці

ВОЛЬГА КАШКО галоўная архітэктарка праекта ў маскоўскім офісе МЛА+

ДАР’Я ЖАРКЕВІЧ — спецыялістка ў сферы ўстойлівай мабільнасці

Мадэратар:
АЛЯКСЕЙ ЗАНОЎСКІ — архітэктар у MASU Planning, сузаснавальнік Atelier Z+Z


ЧАЦВЕР — 19:00*, 31 кастрычніка
*час па Менску

Дыскусія
«Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»

А ці ёсць у нас увогуле разуменне таго, якімі берагі бываюць і як з імі працаваць у залежнасці ад прыроды іх фарміравання. Ці заўсёды бетонная арганізацыя прыбярэжных тэрыторый — гэта дрэнна, а захаванне дзікіх прыродных прастораў вакол вады — гэта добра? Пытанне арганізацыі прасторы і выбару тэхналогіі вакол водных аб’ектаў, а таксама выбар матэрыялаў грунтуецца на ацэнцы шмат якіх аб’ектыўных фактараў. Таму не заўсёды магчыма рабіць выбар на карысць эстэтыкі ці камфорту чалавека, каб сфарміраваць камфортную публічную прастору. У часе дыскусіі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць прыроду берагоў у беларускіх гарадах і прычыны выкарыстання тых ці іншых рашэнняў для абароны навакольных тэрыторый ці стварэння якасных публічных прастор.

ЛІЗАВЕТА ЧЭПІКАВА — архітэктарка ў сферы гарадскога дызайну, магістарка ў сферы публічнай палітыкі

АЛЯКСЕЙ НОВІК — кандыдат геаграфічных навук, спецыяліст у галіне гідралогіі, лімналогіі, геамарфалогіі, палеагеаграфіі

Мадэратарка:
НАСТАССЯ ЦУРКОЎСКАЯ — галоўная архітэктарка праектаў у МЛА+

ІРЫНА МАКАРЭВІЧ — экспертка ў галіне біяразнастайнасці і экасістэм


СУБОТА — 11:00*, 2 лістапада
*час па Менску

Дыскусія
«Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай»

Як мастацтва можа працаваць з воднай прасторай: ракой, возерам ці багнай. Якія інструменты і метады выкарастоўваюцца, каб пераўтварыць гарадское і не толькі асяроддзе ў прастору, напоўненую дадатковым сэнсам, як уплывае досвед і ідэнтычнасць мастакоў, гістарычныя сувязі? Што адбываецца з успрыняццем ракі, возера ці багны, калі яны становяцца аб’ектам і натхненнем для творчасці і мастацкага аналізу?

Мастацтва — гэта даступны метад працы з прасторай і яе асабістай і групавой інтэрпрэтацыяй, а таксама моцны крытычны інструмент. І яшчэ адзін шлях да дасягнення ўстойлівага развіцця гарадской прасторы, якая імкнецца пабудаваць інклюзіўнае грамадства.

МАША МАРОЗ — міждысцыплінарная мастачка, этнографка

ПАВЕЛ ВАЙНІЦКІ — мастак, куратар, даследчык

АНДРЭЙ БУСЕЛ (Hutka Smachna) — мастак і архітэктар з Менска

Мадэратарка:
КАЦЯРЫНА РУСКЕВІЧ — мастацтвазнаўца і даследчыца


спікеры

Цім Эдлер

Планавальнік і аўтар праекта Fluss Bad Berlin (1998) і сябра-заснавальнік аднайменнай асацыяцыі, адказны за далейшае развіццё праекта. Вывучаў архітэктуру і інфарматыку ў Берлінскім тэхнічным універсітэце. З 2005 па 2008 год выкладаў як запрошаны прафесар ва Універсітэце мастацтваў Брэмена. З 1997 года разам са сваім братам Янам Эдлерам працуе над праектамі на стыку мастацтва і архітэктуры, спачатку ў складзе трансдысцыплінарнай групы «Мастацтва і тэхналогіі», а з 2000 года — у групе «Рэаліі: адзіная студыя мастацтва і архітэктуры».

Прэзентацыя праекта «Жывая вада: Нямецкая практыка ўзаемадзеяння мясцовых супольнасцяў з вадой у горадзе»
Субота, 26 кастрычніка, 13:00

Вольга Кашко

Галоўная архітэктарка праекта ў маскоўскім офісе МЛА+. Нарадзілася ў Менску. У 2016 годзе скончыла магістратуру Маскоўскага архітэктурнага інстытута (МАРХІ) па напрамку «Горадабудаўніцтва», вучылася па абмене ў Парыжы. У 2019 годзе выкладала ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Займаецца архітэктурнымі праектамі шматпавярховых комплексаў ад канцэпцыі да рэалізацыі, любіць аўтарскі нагляд і бачыць, як ідэя ператвараецца ў будынак. Мае вялікі досвед у горадабудаўнічых праектах і гарадскіх даследаваннях, цікавіцца марскім планаваннем.

Дыскусія «Сувязь берагоў: Мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»
Серада, 30 кастрычніка, 19:00

Уладзімір Зуеў

Магістр палітычных навук, эксперт у сферы экалогіі, устойлівага развіцця, гарадской гаспадаркі. Кіраўнік і эксперт грамадскіх і акадэмічных праектаў у сферы ўстойлівага развіцця, гідралогіі, урбаналогіі. У 2004–2023 гадах выкладчык Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2018–2021 гадах дэпутат Баранавіцкага гарсавета. У 1997–2022 гадах старшыня ЭКГА «Неруш». З 2023 года старшыня праўлення фонду «Неруш Натура».

Лекцыя «Вада пад горадам: Уплыў падземных водных рэсурсаў на жыццё гарадоў»
Чацвер, 24 кастрычніка, 19:00

Павел Астапеня

Нацыянальны эксперт Рэспублікі Беларусь па ўстойлівай мабільнасці праекта ГЭФ ПРААН «Падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі». 20 гадоў у сферы бяспекі і арганізацыі дарожнага руху, устойлівай мабільнасці.

Дыскусія «Сувязь берагоў: Мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»
Серада, 30 кастрычніка, 19:00

Іван Шчадронак

Старшыня праўлення Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў «Інтэракцыя». Эксперт Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі. Мае досвед рэалізацыі шматлікіх праектаў устойлівага развіцця беларускіх рэгіёнаў.

Дыскусія «Вада і дух месца: Уплыў водных ресурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»
Панядзелак, 28 кастрычніка, 19:00

Настасся Цуркоўская

Галоўная архітэктарка праектаў, за апошніх 7 гадоў удзельнічала ў больш як 8 праектах па развіцці прырэчных тэрыторый і рэк. Спецыялізуецца на стратэгіях планавання ландшафту і турызму, імкнучыся збалансаваць патрэбы чалавека і экалогію гарадоў. Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, вучылася ў Будапешце і Дэлфце. Апошніх 5 гадоў працуе ў МЛА+.

Мадэратарка дыскусіі «Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»
Чацвер, 31 кастрычніка, 19:00

Яўген Шчэрбач

У 2015 годзе атрымаў ступень магістра архітэктуры ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. З 2012 года займаецца практычным праектаваннем гарадскога асяроддзя. Суарганізатар міжнародных студэнцкіх архітэктурных фестываляў ArchEvolution.

Дыскусія «Вада і дух месца: Уплыў водных ресурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»
Панядзелак, 28 кастрычніка, 19:00

Антон Жаковіч

Архітэктар, даследчык. Сфера прафесійных інтарэсаў — культурныя ландшафты, гістарычныя гарадскія ландшафты, водна-зялёныя сістэмы гарадоў, мясцовы турызм.

Мадэратар лекцыі «Вада пад горадам: Уплыў падземных водных рэсурсаў на жыццё гарадоў»
Чацвер, 24 кастрычніка, 19:00

Таня Сяцко

Даследчыца і экспертка ў галіне нефармальнай адукацыі. Займаецца тэмамі гендарнай роўнасці, інклюзіі і патрэбамі ўразлівых груп.

Мадэратарка дыскусіі «Вада і дух месца: Уплыў водных ресурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»
Панядзелак, 28 кастрычніка, 19:00

 Аляксей Новік

Кандыдат геаграфічных навук, дацэнт факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спецыяліст у галіне гідралогіі, лімналогіі, геамарфалогіі, палеагеаграфіі. Аўтар больш як 100 навуковых і метадычных работ.

Лекцыя «Вада ў горадзе: Уплыў азёрна-рачных сістэм на развіццё гарадскіх тэрыторый»
Серада, 23 кастрычніка, 19:00

Дыскусія «Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»
Чацвер, 31 кастрычніка, 19:00

Вольга Далініна

Кандыдатка архітэктуры і экспертка ва ўстойлівай гарадской мабільнасці. Удзельнічала ў сусветных праектах тэхнічнай дапамогі па стратэгічным развіцці беларускіх гарадоў, выкладчыца з шасцігадовым стажам.

Мадэратарка лекцыі «Вада ў горадзе: Уплыў азёрна-рачных сістэм на развіццё гарадскіх тэрыторый»
Серада, 23 кастрычніка, 19:00

Аляксей Заноўскі

Архітэктар у фінска-дацкім офісе MASU Planning, сузаснавальнік Atelier Z+Z, сябра Фінскай асацыяцыі архітэктараў. Аляксей вучыўся ў Беларусі, Іспаніі і Украіне, а таксама скончыў магістарскую праграму ў галіне гарадскіх даследаванняў і планавання ва Універсітэце Аалта ў Фінляндыі. Адзін з распрацоўшчыкаў стратэгіі развіцця ракі Вантаа ў Хельсінкі.

Мадэратар дыскусіі «Сувязь берагоў: Мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»
Серада, 30 кастрычніка, 19:00

Павел Вайніцкі

Мастак, куратар, даследчык, кандыдат мастацтвазнаўства. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, стажыраваўся ва ўніверсітэтах Манрэаля і Таронта. З 2009 па 2020 год быў дацэнтам кафедры дызайну архітэктурнага асяроддзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Аўтар манументальных мастацкіх твораў і інсталяцый у Беларусі і іншых краінах. З 2001 года курыруе мастацкія праекты ў Беларусі і па-за яе межамі. Актыўны ўдзельнік міжнародных і айчынных праграм, канферэнцый, семінараў і форумаў.

Дыскусія «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай»
Субота, 2 лістапада, 11:00

Маша Мароз

Міждысцыплінарная мастачка, этнографка, заснавальніца асветніцкай платформы Past Perfect. У сваёй мастацкай практыцы і даследчай дзейнасці факусуецца на тэмах ідэнтычнасці, міфалогіі, архаічнай культуры беларусаў. Больш за дзесяцігоддзе ладзіць экспедыцыі на Палессе.

Дыскусія «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай»
Субота, 2 лістапада, 11:00

Рускевіч Кацярына

Мастацтвазнаўца і даследчыца, мае магістарскую ступень па філасофскай антрапалогіі, як даследчыца працавала з музейнымі бюро, аўтарка артыкулаў у часопісе Менскай урбаністычнай платформы.

Мадэратарка дыскусіі «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай»
Субота, 2 лістапада, 11:00

Андрэй бусел

Мастак і архітэктар з Менска, працуе з архітэктурай і двухмерным вулічным мастацтвам, ствараючы візуальную палеміку. Мае архітэктурны досвед, што дадае глыбіні яго мастацкай практыцы. Таксама стварае дызайнерскія, інтэр’ерныя прадметы, адзенне і аксесуары. Працаваў з незалежнай арт-галерэі «Ў» у Менску. Удзельнічаў у розных праектах у Беларусі, Расеі, Літве, Украіне, Бельгіі, Германіі, Польшчы, Бразіліі і Нарвегіі.

Дыскусія «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай»
Субота, 2 лістапада, 11:00

Ірына Макарэвіч

Экспертка ў галіне біяразнастайнасці і экасістэм. Скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці эколаг-біёлаг. Спецыялізуецца на захаванні відаў. Працавала ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі і ў Сакратарыяце UNEP/EUROBATS.

Дыскусія «Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»
Чацвер, 31 кастрычніка, 19:00

Ілона Эльяшэвіч

Архітэктарка, кансультантка ў сферы ўрбаністыкі. Распрацоўвала праграмы ў рамках шматлікіх праектаў нефармальнай адукацыі па тэме ўрбаністыкі ў супрацоўніцтве з ААН, ЮНІСЕФ і ERASMUS+. Займалася выкладчыцкай і даследчай дзейнасцю на кафедры горадабудаўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў паркаў, набярэжных, сістэм навігацыі і канцэпцый жылых раёнаў. Менеджэрка праектаў Менскай урбаністычнай платформы.

Мадэратарка прэзентацыі праекта «Жывая вада: Нямецкая практыка ўзаемадзеяння мясцовых супольнасцяў з вадой у горадзе»
Субота, 26 кастрычніка, 11:00

Уладзімір Лобач

Доктар гістарычных навук, вучоны-гісторык, этнограф, краязнаўца, аўтар прац па праблемах міжэтнічнага ўзаемадзеяння на Беларусі, даследчык гісторыі і спецыфікі ўзаемаўплыву язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у традыцыйнай культуры беларусаў. З 2022 года праводзіць даследаванні ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук у Варшаве.

Дыскусія «Вада і дух месца: Уплыў водных ресурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»
Панядзелак, 28 кастрычніка, 19:00

лізавета Чэпікава

Практыкуючая архітэктарка ў сферы гарадскога дызайну і горадабудаўніцтва. Праектная менеджарка Менскай урбаністычнай платформы. Магістарка ў сферы публічнай палітыкі.

Дыскусія «Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»
Чацвер, 31 кастрычніка, 19:00

Дар'я Жаркевіч

Кандыдатка архітэктуры і спецыялістка ў сферы ўстойлівай мабільнасці, архітэктарка, кіраўніца і заснавальніца школы архітэктуры і дызайну DZH

Дыскусія «Сувязь берагоў: Мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»
Серада, 30 кастрычніка, 19:00