Палітыка прыватнасці Менскай урбаністычнай платформы

Дата ўступу ў сілу: 1 красавіка 2024 года

Дзякуй за цікавасць і давер да экспертных матэрыялаў, адукацыйных праграм і імпрэз Менскай урбаністычнай платформы. Захаванне вашых персанальных дадзеных — гэта наша адказнасць, і мы хочам, каб вы ведалі, як мы іх апрацоўваем.

Гэта Палітыка прыватнасці ўтрымвае інфармацыю пра тое, як Менская ўрбаністычная платформа ("Платформа", ці "мы", ці "нас") збірае, захоўвае, выкарыстоўвае і перадае персанальныя дадзеныя нашай аўдыторыі ("вы") падчас кожнага ўзаемадзеяння з намі (усё разам - «Паслугі»).


Кантакты

Менская ўрбаністычная платформа (літ. VšĮ "Minsko urbanistikos platforma") з'яўляецца кантралёрам дадзеных. Звязацца з намі можна па пошце minskurban@gmail.com з тэмай ліста “Персанальныя дадзеныя”.

Змены ў нашай Палітыцы прыватнасці 

Хоць большасць змен, напэўна, будуць нязначнымі, Менская ўрбаністычная платформа можа час ад часу ўносіць змены ў Палітыку прыватнасці. Мы паведамім вас пра змены праз наш сайт mienskurban.space да ўступу змен у сілу.

Якія дадзеныя мы збіраем, для якіх мэт, на якіх падставах, адкуль і колькі часу апрацоўваем?

Прынцыпы апрацоўкі

Мы апрацоўваем персанальныя дадзеныя па прынцыпах празрыстасці, мінімізацыі дадзеных, абмежавання мэты і часу захоўвання дадзеных, дакладнасці, бяспекі і прадсправаздачнасці.

Як мы забяспечваем бяспеку вашых дадзеных?

Наша каманда робіць усе магчымыя тэхнічныя і арганізацыйныя меры для абароны персанальных дадзеных ад страты, крадзяжу, няправамернага выкарыстання і несанкцыянаванага доступу, раскрыцця, змены і знішчэння. 

Арганізацыйныя меры: 

  • у нашых супрацоўнікаў і супрацоўніц ёсць розныя узроўні доступу да вашых персанальных дадзеных, і яны маюць доступ толькі да абмежаваных баз дадзеных, патрэбныя для дасягнення працоўных мэт;

  • у нашых супрацоўнікаў і супрацоўніц ёсць строгая адказнасць у выпадку разгалашэння, несанкцыянаванага доступу, змены, знішчэння ці неправамернага выкарыстання вашых персанальных дадзеных.

Тэхнічныя меры: 

  • сістэмы блакавання з паролямі

  • сістэма двухфактарнай аўтарызацыі

  • антывіруснае праграмнае забеспячэнне

  • знішчэнне носьбітаў дадзеных з выкананнем правілаў абароны дадзеных (файлы, дыскі і г. д.)

  • шыфраванне носьбітаў дадзеных і мабільных прылад.

Мы таксама абавязваемся правесці аўдыт персанальных дадзеных у выпадку зліцця з іншай арганізацыяй ці ліквідацыі арганізацыі.

Мы ўсведамляем, што ніводная сістэма бяспекі не з'яўляецца ідэальнай. Таму мы не можам гарантаваць абсалютную бяспеку Паслуг ці тое, што ваша інфармацыя не будзе перахоплена пры яе перадачы нам.

Інцыдэнты бяспекі

Калі мы даведаемся пра парушэнне сістэмы бяспекі, мы можам апублікаваць паведамленне ці паспрабуем паведаміць вас па кантакце сувязі і зробім усе магчымыя крокі (змены пароляў, абнаўленне баз дадзеных, абмежаванне праў доступу і інш.) па знішчэнні парушэння паводле адпаведнага  заканадаўства і дадзенай Палітыкі прыватнасці. 

Калі вы хочаце паведаміць пра інцыдэнт з бяспекай, напішыце нам на пошту minskurban@gmail.com з тэмай "Персанальныя дадзеныя". Мы адкажам цягам 30 дзён.

Каму мы перадаём вашы персанальныя дадзеныя?

У некаторых сітуацыях мы прыцягваем іншыя сэрвісы для апрацоўкі вашых персанальных дадзеных ад нашага імя. Гэтыя сэрвісы мы называем “падпрацэссары”. 

Падпрацэссары - гэта кампаніі, якія падтрымваюць наша ўзаемадзеянне з вамі ці выконваюць іншыя дзеянні, злучаныя з Паслугамі для дасягнення нашых мэт.

Mailchimp — гэта сэрвіс для ажыццяўлення інфармацыйнай e-mail рассылкі. Сэрвіс падаецца кампаніяй Intuit Inc. (ЗША). Адрас: 2700 Coast Ave, Mountain View, CA 94043, USA. Адрасы электроннай пошты атрымальнікаў інфармацыйнай e-mail рассылкі, а таксама іншая інфармацыя, апісаная ў гэтых рассылках, захоўваецца на серверах Intuit у ЗША. MailChimp выкарыстоўвае гэту інфармацыю для адпраўлення і ацэнкі рассылкі ад нашага імя. На жаль, краіна атрымальніка дадзеных не забяспечвае належнага узроўню абароны вашых персанальных дадзеных. Каб забяспечыць належную абарону вашых дадзеных, выкарыстоўваюцца Стандартныя дамоўныя ўмовы. Інфармацыю пра абарону дадзеных MailChimp можна знайсці на сайце. Глабальная палітыка прыватнасці Intuit тут.

Microsoft — гэта воблачны сэрвіс падпіскі, які прапануе прылады для працы з дакументамі і электроннай поштай. Сэрвіс падаецца кампаніяй Microsoft Corporation LLC. Адрас: Microsoft Corporation LLC, 1600 One Microsoft Way, Redmond, WA 98052-6399, USA. Адпаведная палітыка прыватнасці карпарацыі Microsoft. На жаль, краіна атрымальніка дадзеных не забяспечвае належнага роўню абароны вашых персанальных дадзеных. Каб забяспечыць належную абарону вашых дадзеных, выкарыстоўваюцца Стандартныя дамоўныя ўмовы.

Google – пошукавы і воблачны сэрвіс апрацоўкі дадзеных, які прапануе анлайн прылады для захоўвання і змянення дадзеных. Сэрвіс падаецца кампаніяй Google LLC. Адрас: Google LLC 1600 Amphitheatre Parkway Mountain View, CA 94043. Адпаведная палітыка прыватнасці карпарацыі Google. На жаль, краіна атрымальніка дадзеных не забяспечвае належнага роўню абароны вашых персанальных дадзеных. Каб забяспечыць належную абарону вашых дадзеных, выкарыстоўваюцца Стандартныя дамоўныя ўмовы.

Вырашэнне скаргаў

Калі ў вас ёсць пытанні адносна таго, як Менская ўрбаністычная платформа апрацоўвае вашы персанальныя дадзеныя, калі ласка, напішыце нам пра гэта. Вы можаце звярнуцца да нас наўпрост па адрасе minskurban@gmail.com з тэмай "Персанальныя дадзеныя". Мы адкажам цягам 30 дзён.

Вашы правы на вашы персанальныя дадзеныя

Незалежна ад таго, з якога вы горада ці краіны, мы даем вам індывідуальныя правы на прыватнасць, што адпавядаюць стандартам Агульнага рэгламенту па абароне персанальных дадзеных (GDPR) у дачыненні да вашых персанальных дадзеных. Якія гэта правы?

Права на доступ да вашых персанальных дадзеных

У вас ёсць права запытаць інфармацыю пра тое, якія персанальныя дадзеныя мы апрацоўваем пра вас і атрымаць іх копію, у тым ліку ў структураванай і пераноснай форме.  

Права на ўдакладненне і ўнясенне змен у вашы персанальныя дадзеныя

Калі вы лічыце, што вашы персанальныя дадзеныя недакладныя, у вас ёсць права прасіць нас выправіць персанальныя дадзеныя.

Права на выдаленне вашых персанальных дадзеных

Мы выдаляем вашы персанальныя дадзеныя па заканчэнні тэрміну іх апрацоўкі, аднак вы можаце прасіць нас спыніць апрацоўку вашых персанальных дадзеных раней.

Права на абмежаванне апрацоўкі вашых персанальных дадзеных

У вас ёсць права запытаць абмежаванне апрацоўкі вашых персанальных дадзеных у пэўных акалічнасцях. Напрыклад, у вас ёсць права запытаць абмежаванне апрацоўкі вашых персанальных дадзеных, калі вы скарысталіся правам удакладнення вашых персанальных дадзеных і вам патрэбен час для праверкі іх дакладнасці.

Права не падпадаць пад аўтаматычнае прыняццё вырашэнняў

Мы не выкарыстоўваем аўтаматызаванага прыняцця вырашэнняў. Мы таксама не выкарыстоўваем вашы персанальныя дадзеныя для аўтаматычнай ацэнкі аспектаў вашай асобы (аўтаматызаванае прафіляванне, прафайлінг).

Права на перанос персанальных дадзеных 

У выпадку, калі мы не можам выканаць экспертную кансультацыю па вашым запыце, мы можам дзяліцца вашымі персанальнымі дадзенымі з партнёрскімі арганізацыямі з вашага дазволу, каб даць запытаную вамі дапамогу ў рашэнні праблемы.

Як з намі звязацца і атрымаць доступ да вашых персанальных дадзеных для занясення змен?  

Пытанні адносна Палітыкі прыватнасці Менскай урбаністычнай платформы можна скіраваць па адрасе minskurban@gmail.com. Мы адкажам цягам 30 дзён.