«Як тут як там»
падкаст Менскай урбаністычнай платформы пра беларускія гарады і сучасную урбаністыку
«Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг.
Для каго: для жыхароў і жыхарак беларускіх гарадоў, а таксама ўсіх, хто сочыць за развіццём гарадоў у Беларусі і хоча зразумець, чаму яны выглядаюць так, а не іначай.
Фармат: 4 эпізоды падкаста па ~45 хвілін. Кожны эпізод — гэта размова паміж трыма эксперткамі і экспертамі Платформы ці запрошанымі гасцямі.
Слухайце падкаст на вашых любімых платформах
«Панэлькі — хто каго перажыве?»
Панэльная забудова — гэта тое, што атачае кожнага і кожную з нас у беларускіх гарадах, робячы іх “шэрымі” і аднолькавымі. Але ці сапраўды панэлькі пазбаўляюць нашы гарады самабытнасці? Ці, можа, панэльная забудова — гэта інструмент, што дапамагае нам займець свае квадратныя метры ва ўмовах росту коштаў на жыллё?
У першым эпізодзе падкаста мы пагутарым пра:
панэлькі як жылы аб’ект
прасторавую арганізацыю панэльных мікрараёнаў
значэнне панэлек для сучасных гарадоў
уяўныя мадэлі будучыні, дзе панэльная забудова ёсць і дзе яе няма
эпізод 1
«Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?»
Усім нам знаёмая сітуацыя — амбітная, інавацыйная задумка становіцца недабудам, дзірой у бюджэце і прыкладам, якім пужаюць іншых. Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі? Куды вымашчана дарога лепшымі намерамі планавальнікаў? І чаму birdshit happens? Абмяркоўваем на прыкладах:
шрубалётнай архітэктуры ў Эміратах,
эфекта Більбао,
іміджавай гісторыі монарэйкі.
эпізод 2
«Іржавая будучыня беларускіх гарадоў»
Прамысловая спадчына — што гэта за спадчына і ці спадчына гэта ўвогуле? Як пішацца гісторыя вакол прамысловых аб’ектаў і наколькі яна сумленная? Дзе месца чалавека і супольнасцяў у гэтых наратывах? Якія перамогі і траўмы нясе ў сябе прамысловая спадчына, і ці трэба пра гэта казаць? Разам з экспертамі абмяркуем:
разуменне таго, што такое прамысловая спадчына,
наколькі гісторыя і наратывы вакол такіх аб’ектаў сумленны, і які сэнс мы хацім перадаць праз захаванне фізічнай абалонкі,
магчымасці, якія нясе пераасэнсаванне прамысловых тэрыторый
эпізод 3
«Спадчына»
Паразмаўляем пра ўразліваю спадчыну ад мадэрнізму да драўляных вясковых раёнаў у сэрцы горада, што паступова знікаюць, і пра спосабы захаваць іх, пакуль не позна
