Падкаст «На скрыжаваннi»
Размаўляем пра дэкаланізацыю беларускіх гарадоў
Тэма дэкаланізацыі беларускай гарадской прасторы новая і не вывучаная. Кейс Беларусі не падыходзіць пад звыклае азначэнне калоніі, звязанае з экспансіяй, масавым перасяленнем і супрацьпастаўленнем паняццяў Захаду і Усходу. У той жа час нельга ігнараваць той факт, што за сваю гісторыю беларуская культура, у тым ліку культура гарадскога планавання і архітэктуры, не раз зазнавала каланіяльны ўплыў, водгулле якога адчуваецца дагэтуль.
У падкасце мы паспрабуем разабрацца, ці мела месца каланізацыя на тэрыторыі Беларусі (у 20 стагоддзі), якія эфекты каланізацыйных працэсаў і сёння можна назіраць у беларускіх гарадах і як з гэтымі эфектамі можна даць рады ў будучыні. Чаму мы выбралі час СССР? Гэта нядаўняя гісторыя, усё яшчэ актуальная для большасці людзей.
Слухайце падкаст на вашых любімых платформах
Слухайце падкаст на вашых любімых платформах
або ў нас на сайце
«Паняцце каланізацыі»
У першым эпізодзе мы разгледзім паняцце каланізацыя. Мы не будзем імкнуцца да пошуку адзінага дакладнага азначэння, а выкажам наша ўласнае разуменне каланізацыйных працэсаў у гістарычным кантэксце і паспрабуем адказаць на пытанне “А ці была каланізацыя на тэрыторыі Беларусі?”. Мы паглядзім на выпадкі каланізацыі ў кантэксце СССР, яе прыметы і асаблівасці ў постсавецкай Беларусі. Абмяркуем, як каланізацыйныя працэсы адбіваюцца на гарадской прасторы і архітэктуры і як гэтыя працэсы ўсё яшчэ ўплываюць на жыццё гараджан.
эпізод 1
«Каланізацыя і гарадская прастора»
У другім эпізодзе мы пагутарым з экспертам і абмяркуем прыметы каланізацыйных працэсаў у гарадской прасторы і архітэктуры і паспрабуем знайсці іх у сучасных беларускіх гарадах. Мы пагаворым пра тое, як гэтыя працэсы ўплываюць на жыццё гараджан, і абмяркуем, якія са створаных імі праблем і чаму патрабуюць вырашэння.
эпізод 2
«ПЕРСПЕКТЫВЫ ДЭКАЛАНIЗАЦЫІ»
У трэцім эпізодзе мы пагаворым пра перспектывы дэкаланізацыі гарадскога планавання, дызайну і архітэктуры ў гарадах Беларусі. Мы паспрабуем вызначыць асноўныя кірункі працы для вырашэння праблем, справакаваных каланізацыйнымі працэсамі ў беларускіх гарадах. Пафантазуем, як гэтыя рашэнні могуць быць рэалізаваныя і якія выклікі могуць узнікнуць на гэтым шляху.