nadvor'e prodject

Урбан-гульня nadvor’e!

Як часта вы думаеце пра бяспеку ды экалогію ў сваім двары? Ці камфортна вам бавіць у ім час? Ці атрымліваеце вы асалоду і задавальненне? А як шмат суседзяў і суседак вы ведаеце? Рады пазнаёміць вас з урбаністычнай настольнай гульнёй nadvor’e!


ЦІ СУСТРАКАЛІ ВЫ ТАКІХ ЛЮДЗЕЙ У СВАІМ ДВАРЫ?
А МАБЫЦЬ МОЖАЦЕ СКАЗАЦЬ, ШТО ГЭТА ЎВОГУЛЕ ПРА ВАС?

БАБУЛЯ

Наша Бабуля ўжо выйшла на пенсію, і цяпер у яе аказалася шмат вольнага часу ды жадання мяняць сваю дваравую прастору ў лепшы бок.

КІРОЎЦА

Праз сваю занятасць Кіроўца не мае шмат вольнага часу, але ён гатовы фінансава дапамагаць суседскай суполцы з развіццём дваравой прасторы.

САБАКАР

Сабакар, дзякуючы штодзённым шпацырам з сабакам, пасябраваў з іншымі жыхарамі ды жыхаркамі двара, заўсёды рады пагутарыць.

РАВАРЫСТКА

Раварыстка ўжо даўно зацікавілася ўрбаністыкай, шмат чытае пра горад і распавядае пра гэта сваім сябрам і знаёмым, а таксама жыхарам і жыхаркам свайго двара.

БАЦЬКА

Бацька цікавіцца, як найлепшым чынам можна абсталяваць дзіцячую пляцоўку. Для яго важна, каб двор быў зручным і бяспечным для дзіцяці ды каб бацькам было спадручна назіраць за дзецьмі.


ОХ, КОЛЬКІ ПЫТАННЯЎ АДРАЗУ.
І ШТО З ІМІ РАБІЦЬ?

Дзякуючы гульні nadvor'e кожны і кожная з нас можа прымерыць ролю жыхара альбо жыхаркі аднаго з мінскіх двароў. Падчас шпацыру па двары ў госці да суседзяў і суседак мы можам паспрабаваць свае сілы ў вырашэнні сітуацый, з якімі кожны і кожная з нас хутчэй за ўсё сустрэнецца ці ўжо сустракаецца падчас фармавання суседскай суполкі і ажыццяўлення дваравых зменаў.


Праз гульню мы разам можам:

  • даведацца, як з дапамогай простых, але цікавых элементаў і інструментаў можна зрабіць свой двор больш бяспечным і зручным,

  • лепш пазнаёміцца з тымі, каго можна сустрэць у любым двары,

  • паспрабаваць зразумець жаданні і патрэбы суседзяў і суседак,

  • развіць камунікатыўныя навыкі, каб дамаўляцца адзін з адным,

  • пачаць сябраваць з урбаністыкай і лепей разбірацца ў гарадскім асяроддзі.

Атрыманы гульнявы вопыт можа стаць добрым падмуркам для дваравой дзейнасці ў рэальным жыцці.


Кажуць, што экзэмпляраў гульні зусім няшмат і яны нібы ходзяць па руках ды дварах.
Калі пачуеце пра яе дзе-небудзь, то не саромейцеся і папрасіце адну скрыню пагуляцца з суседзямі і суседкамі!

Важліва!