Лекцыя «Архітэктура межаў» — Наталля Нямкова
Што такое мяжа? Выдуманая лінія, якая падзяляе розныя дзяржавы? Зона, у якой змешваюцца розныя ідэнтычнасці? Прастора для супрацы? Ці проста серыя КПП і агароджаў? Межы як феномен увесь час змяняюцца: яны робяцца больш строгімі або знікаюць зусім, увасабляюцца ў выглядзе сцен і платоў або застаюцца толькі лініямі на мапе. Пры гэтым у рэальнай прасторы межы таксама не заўсёды стабільныя: праведзеныя па рэках ці ледавіках, яны перасоўваюцца разам з прыроднымі аб’ектамі, да якіх яны прывязаныя.
Previous
Дыскусія «Горад і брэнд»
Next