5-Я МІЖНАРОДНАЯ АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ

МЕНСКАЙ УРБАНІСТЫЧНЫЙ ПЛАТФОРМЫ

Reabilitacyja

пн-пт 19:00
сб 14:00

28 лістапада —
3 снежня 2022


Аб канферэнцыі

Апошнія некалькі гадоў сталі для ўсяго свету канцэнтрацыяй пастаянных выклікаў, крызісных сітуацый і высілкаў па пераадольванні іх наступстваў. Пандэмія, кліматычныя пагрозы, войны і палітычныя крызісы не толькі нанеслі новыя траўмы ўжо ўстояным сістэмам, але і падсвяцілі іх праблемы, якія патрабуюць неадкладных вырашэнняў. 

Гарады ў гэтым сэнсе ніколі не былі выключэннем. Горад як комплексны жывы арганізм заўсёды быў змушаны рэагаваць на любыя выклікі чалавецтву і прапускаў праз сябе наступствы ўсіх крызісаў. І цяпер мы знаходзімся ў крытычнай кропцы, калі кожны элемент сістэмы гарадскога планавання і праектавання патрабуе рэабілітацыі. 

Калі мы кажам «рэабілітацыя горада», першая асацыяцыя — гэта рэканструкцыя будынкаў і гарадскіх прастор. Аднак горад гэта не толькі яго матэрыяльнае ўвасабленне. Гэта складаная сістэма ўзаемадзеянняў паміж рознымі актарамі і аб’ектамі. Праз паняцце Рэабілітацыі мы паспрабавалі адрэфлексаваць стан розных кампанентаў горада. 

Нароўні з тым, як мы арыентуемся на стан беларускіх гарадоў і архітэктуры, для нас гэтак жа важна рэабілітаваць і падтрымліваць сувязі паміж прафесіяналамі і прафесіяналкамі, каб кожны і кожная, нягледзячы на фізічную адлегласць паміж усімі намі, ізноў пабачылі сябе часткай вялікай прафесійнай супольнасці.

Падчас жывых абмеркаванняў і вывучэння прыкладаў паспяховых пераўтварэнняў гарадоў, іх кампанентаў і цэлых сістэм, мы прааналізавалі, у якой кропцы знаходзяцца беларускія гарады зараз, а таксама куды і як можна рухацца далей. Мы разглядзелі інструменты гарадскога дызайну, практыкі і падыходы, якія можна ўжываць для рэабілітацыі беларускай сістэмы гарадскога планавання і праектавання.


фармат

Ва ўмовах лічбавай стомленасці мы змяняем фармат канферэнцыі. Гэтым разам не прыйдзецца вылучаць цэлы дзень на ўдзел у мерапрыемстве. Кожны вечар на працягу шасці дзён мы будзем сустракацца на анлайн-платформе і абмяркоўваць адзін з тэматычных кірункаў.

Хоць канферэнцыя будзе праходзіць анлайн, сёлета мы ўключаем больш інтэрактыўных фарматаў, якія дазволяць усім удзельнікам і ўдзельніцам разам абмяркоўваць і рэфлексаваць. Мы верым, што нашымі супольнымі высілкамі беларускія гарады змогуць пераадолець любыя выклікі.


расклад

«Рэабілітацыя архітэктурнай адукацыі ў Беларусі»

ПАНЯДЗЕЛАК,
28 ЛІСТАПАДА,

19:00


«Рэабілітацыя прастор малых гарадоў»

АЎТОРАК,
29 ЛІСТАПАДА,

19:00


«Рэабілітацыя прафесіі архітэктара/архітэктаркі»

СЕРАДА,
30 ЛІСТАПАДА,

19:00


«Рэабілітацыя сферы архітэктуры і будавання ва ўмовах нястачы рэсурсаў»

ЧАЦВЕРГ,
1 СНЕЖНЯ,

19:00


«Рэабілітацыя прастор з цяжкай гісторыяй»

ПЯТНІЦА,
2 СНЕЖНЯ,

19:00


«Гарады ад падрыхтоўкі да рэабілітацыі ва ўмовах узброеных канфліктаў»

СУБОТА,
3 СНЕЖНЯ,

14:00


апісанне дыскусій


ДЫСКУСІЯ

«Рэабілітацыя архітэктурнай адукацыі ў Беларусі»

У прафесійным асяроддзі ёсць недавер да беларускай архітэктурнай адукацыі, аднак у існуючай сістэме ёсць і свае плюсы. Удзельнікі і ўдзельніцы дыскусіі абмеркавалі, якія функцыі павінен выконваць сучасны ўніверсітэт і якое месца ён займае ў працэсе станаўлення архітэктара/архітэктаркі. Спікеры і спікеркі акрэслілі ролю сучаснага ўніверсітэта ў выкананні наступных задач: навучыць будучага адмыслоўца вучыцца, даць яму «азбуку» будучай прафесіі, сфармаваць прафесійную мараль і прафесійнае бачанне атачальнай рэчаіснасці, забяспечыць сетку прафесійных кантактаў і навыкі камунікацыі з прафесійным асяроддзем, навучыць вольна думаць, эксперыментаваць і адчуваць навакольны свет.

Якія якасці ўніверсітэцкай адукацыі з'яўляюцца вызначальнымі? Якія яшчэ ёсць магчымасці, каб падмацаваць якасць архітэктурнай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі спікеры і спікеркі падчас дыскусіі.

ПАНЯДЗЕЛАК, 28 ЛІСТАПАДА, 19:00

ГЕОРГІЙ БАРАНЕЦ 
— кандыдат архітэктуры, прафесар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ

ЕЛЕНА КАРПІЛАВА
— дызайнерка, куратарка, кіраўніца «Школы Архітэктурнага Мышлення для Дзяцей»

АЛЯКСАНДР НОВІКАЎ
— архітэктар, партнёр творчай майстэрні КАРАКО, кіраўнік «Школы Архітэктурнага Мышлення для Дзяцей»

АНАСТАСІЯ КАТЛЯРСКАЯ  
— архітэктарка, кафаўндэрка адукацыйнага праекта YAK-TAK school


ДЫСКУСІЯ

«Рэабілітацыя прастор малых гарадоў»

Малыя гарады Беларусі на працягу гадоў сутыкаюцца з фактарамі дэпапуляцыі, нізкага ўзроўня фінансавання і шэрага іншых праблемаў. Але, нягледзячы на сацыяльна-дэмаграфічныя і сістэмныя складанасці, для беларускіх малых гарадоў характэрна ўнікальная жывучасць, і пры гэтым іх гатоўнасць да лічбавізацыі. Гэтыя рысы можна і трэба сумяшчаць для развіцця разумных малых гарадоў. У сваю чаргу, пры фармаванні стратэгіі развіцця малых гарадоў важна грунтавацца на тым, для якіх жыхароў гэта робіцца і як яны жывуць. І пры гэтым даваць свабоду самім гарадам прымаць рашэнні і фармаваць бюджэты.

Пра што яшчэ шла размова падчас дыскусіі? Даведаецеся, калі паглядзіце поўны запіс сустрэчы.

АЎТОРАК, 29 ЛІСТАПАДА, 19:00

ПАЛІНА ВАРДЭВАНЯН
— архітэктарка-даследніца, горадабудаўніца

ЗІНАІДА ЛЯШОНАК
— урбаністка, архітэктарка


ДЫСКУСІЯ

«Рэабілітацыя прафесіі архітэктара/архітэктаркі»

Што сабой уяўляе прафесія архітэктара/архітэктаркі, праектанта/праектанткі ў сучаснай Беларусі і ў свеце ўвогуле? Падчас дыскусіі удзельнікі і ўдзельніцы абмеркавалі асаблівасці прафесійнай архітэктурнай супольнасці ў Беларусі і ступень яе ўплыву на крызісы, прыняцце рашэнняў. Спікеры і спікеркі падкрэслілі, як важна выходзіць за межы свайго бюро і мець адносіны з калегамі і каляжанкамі, займацца ўтварэннем саміх сябе, каб далей расці. На дыскусіі была таксама паднята тэма аўтарства і развіцця асабістага брэнда архітэктараў і архітэктарак. Акрамя таго, удзелінікі і удзельніцы дыскусіі абмеркавалі сувязь паміж знакамітасцю і адказнасцю за праектныя вырашэнні. Падрабязнасці — ў відэазапісе сустрэчы.

СЕРАДА, 30 ЛІСТАПАДА, 19:00

АЛЯКСЕЙ ЗАНОЎСКІ
— архітэктар у фінска-дацкім офісе MASU Planning, сузаснавальнік Atelier Z+Z, сябра Фінскай асацыяцыі архітэктараў

ЛІЗАВЕТА ШЫЛІЧАВА 
— архітэктар, партнёр архітэктурнай групы Radical Passive, архітэктар у David Chipperfield Architects Berlin

НАТАЛЛЯ НЯМКОВА
— архітэктарка, урбаністка, выкладчыца

АРЦЁМ ПАЛОМАНЫ
архітэктар, прадпрымальнік


ДЫСКУСІЯ

«Рэабілітацыя сферы архітэктуры і будавання
ва ўмовах нястачы рэсурсаў»

На фоне эканамічнага крызісу сфера архітэктуры і будавання сутыкаецца з відавочнымі цяжкасцямі. Падчас дыскусіі спікеры і спікеркі абмеркавалі, як заставацца на плаву і працягваць сваю дзейнасць, будучы архітэктарам у Беларусі. Эксперты прыйшлі да высновы, што час нястачы рэсурсаў— гэта час перабудовы каштоўнасцяў, новых падыходаў і аптымізацыі. У такі перыяд патрэбна разуменне ўласнай каштоўнасці і важнасці, пошук рэсурсаў для сябе. 

Удзельнікі дыскусіі выказалі думку, што працэсы, якія адбываюцца цяпер у Беларусі, не ўнікальныя, яны адбываліся і адбываюцца па ўсім свеце. Папярэднія крызісы не знішчалі сферу архітэктуры, а хутчэй падштурхоўвалі яе да змен. Удзельнікі звярнулі ўвагу на тое, што добрыя тэрыторыі ў крызісны час не забудоўваюцца, што захоўвае іх для лепшых часоў і лепшай архітэктуры. Пра што яшчэ казалі спікеры і спікеркі падчас дыскусіі? Глядзіце поўны запіс сустрэчы.

ЧАЦВЕРГ, 1 СНЕЖНЯ, 19:00


ЛЕКЦЫЯ
З ДЫСКУСІЯЙ

«Рэабілітацыя прастор з цяжкай гісторыяй»

Праца з месцамі цяжкіх успамінаў і лёсаў — гэта заўсёды дылема для праектантаў і праектантак. Падчас дыскусіі ўдзельніцы і ўдзельнікі абмеркавалі самакіраванне і нізавы ўдзел у працы з прасторамі з цяжкай гісторыяй, ролю такога ўдзелу і яго вагу. Размаўлялі пра інструменты ўплыву на лёс прастор з цяжкай гісторыяй: камунікатыўныя, адукацыйныя, фармальныя, прафесійныя.

Таксама абмеркавалі канфлікт паміж гарадскім развіццём (пад якім часта маецца на ўвазе забудова) і захаваннем ідэнтычнасці месцаў. Абмяркоўваліся пытанні выбару таго, якія гістарычныя пласты варта рэпрэзентаваць і асвятляць у працэсе мемарыялізацыі месцаў, і тыя этапы, з якіх павінна складацца праца з такімі месцамі. Каб даведацца болей, глядзіце запіс дыскусіі!

ПЯТНІЦА, 2 СНЕЖНЯ, 19:00

АЛІНА ДЗЕРАВЯНКА
— менеджэрка культурных і гістарычных праектаў

АРЦЁМ БАБОЎНІКАЎ
— графічны дызайнер, валанцёр і арганізатар праекта «Зберажом Масюкоўшчыну»

АЛЯКСАНДР ДАЛГОЎСКІ
— гісторык

МАРЫНА СЯМЕНЧАНКА 
— архітэктарка, урбаністка, даследніца


ЛЕКЦЫЯ

«Гарады ад падрыхтоўкі
да рэабілітацыі ва ўмовах узброеных канфліктаў»

Сучасныя прасторы і будынкі не гатовыя да таго, каб перажыць узброеныя канфлікты і абараніць ад іх сваіх жыхароў. На лекцыі на прыкладзе гарадоў Палестыны спікерка распавяла, як гараджане і гараджанкі трансфармуюць сваё жыллё дзеля ўласнай бяспекі, такім чынам пераасэнсовываючы само паняцце дома. Дадаванне яшчэ аднаго запаснага ўвахода ў дом праз завулкі, пераўсталёўка гасцёўні і спальні далей ад вуліцы і нападаў, змяншэнне папулярнасці балконаў – невялікія прыклады адаптавання гараджанамі і гараджанкамі свайго жытла пад ваенныя ўмовы. Таксама з лекцыі вы даведаецеся, як звыклыя гарадскія прасторы здабываюць новыя функцыі, дэманструя дзіўную здольнасць змяняцца, каб выжываць.

СУБОТА, 3 СНЕЖНЯ, 14:00

САХІРА БЛЕЙБЛЕ
— даследніца, PhD ў галіне гарадскога дызайну і планавання, дацэнтка кафедры архітэктуры, гарадскога дызайну і планавання Універсітэта UAEU


спікеры


АЛІНА ДЗЕРАВЯНКА

— менеджэрка культурных і гістарычных праектаў.

Экс-дырэктар Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці (2014-2021). Мае магістарскую ступень па гісторыі і культурным менеджменце, запрошаная лектарка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАСТОР З ЦЯЖКАЙ ГІСТОРЫЯЙ»
ПЯТНІЦА, 2 СНЕЖНЯ, 19:00


АРЦЁМ БАБОЎНІКАЎ

— графічны дызайнер, валанцёр і арганізатар праекта «Зберажом Масюкоўшчыну».

Сфера прафесійных и навыковых интарэсаў — ахова гісторычнай тэрыторіі і прыцягненне ўвагі да праблем захавання архітэктурнай спадчыны праз метады візуальнага афармлення.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАСТОР З ЦЯЖКАЙ ГІСТОРЫЯЙ»
ПЯТНІЦА, 2 СНЕЖНЯ, 19:00


АЛЯКСЕЙ ЗАНОЎСКІ

— архітэктар у фінска-дацкім офісе MASU Planning, сузаснавальнік Atelier Z+Z, сябра Фінскай асацыяцыі архітэктараў.

Скончыў магістратуру ў галіне гарадскіх даследаванняў і планавання ва Універсітэце Аалто. Мае асабісты досвед праектавання і прадпрымальніцтва ў Беларусі і Еўропе. Даследуе крытычны погляд на ролю архітэктара ў дэмакратычным грамадстве.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАФЕСІІ АРХІТЭКТАРА/АРХІТЭКТАРКІ»
СЕРАДА, 30 ЛІСТАПАДА, 19:00


ПАЛІНА ВАРДЭВАНЯН

— архітэктарка-даследніца, горадабудаўніца.

Цягам 30 гадоў працавала ў навуковым падраздзяленні «БелНІІПгорадабудаўніцтва».

Аўтарка метадычнага дапаможніка па распрацоўцы Плана зялёнага горадабудаўніцтва для малых і сярэдніх гарадоў Беларусі. 

Раней рэгулярна ўдзельнічала у праектах і ініцыятывах, злучаных з устойлівым развіццём гарадоў Беларусі: Бараўляны, Браслаў, Вілейка, Віцебск, Гарадок, Жлобін, Зэльва, Карма, Крычаў, Магілёў, Наваградак, Наваполацк, Пінск, Полацк, Слаўгарад, Чавусы.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАСТОР МАЛЫХ ГАРАДОЎ»
АЎТОРАК, 29 ЛІСТАПАДА, 19:00


ГЕОРГІЙ БАРАНЕЦ

— кандыдат архітэктуры, прафесар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.

Абараніў дысертацыю «Гарадскі ландшафт як аб'ект аховы» у СПбДАБУ, прайшоў гадавую пост-доктарскую стажыроўку ў Oxford Brookes University, School of Planning. Працаваў старшым архітэктарам у «Саюзмашпраект», вядучым навуковым супрацоўнікам у інстытуце «БелНІІПгорадабудаўніцтва». Кіраваў распрацоўкай буйнамаштабных схем і праектаў тэрытарыяльнай арганізацыі і стратэгій, займаўся распрацоўкай і ўкараненнем навучальных праграм і курсаў на розных узроўнях.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ АРХІТЭКТУРНАЙ АДУКАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ»
ПАНЯДЗЕЛАК, 28 ЛІСТАПАДА, 19:00


АЛЯКСАНДР ДАЛГОЎСКІ

— гісторык.

Удзельнічаў у шэрагу праектаў па месцах масавых знішчэнняў у Трасцянцы і Менскім гета:
— Перасоўная выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць»
Тур «Малы Трасцянец: трагедыя і яе месца»
— Тур «Малы Трасцянец: культура памяці»

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАСТОР З ЦЯЖКАЙ ГІСТОРЫЯЙ»
ПЯТНІЦА, 2 СНЕЖНЯ, 19:00


МАРЫНА СЯМЕНЧАНКА

— архітэктарка, урбаністка, даследніца.

Магістрка Каралеўскага тэхналагічнага інстытута ў Стакгольме (Urbanism Studies), удзельніца праекта «Кветкі для Сенькіна» (памяць пра лагер ваеннапалонных «Шталаг 352»), даследніца мемарыялаў ахвярам Халакосту. Удзельніца Urban Minds (Стакгольм).

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАСТОР З ЦЯЖКАЙ ГІСТОРЫЯЙ»
ПЯТНІЦА, 2 СНЕЖНЯ, 19:00


НАТАЛЛЯ НЯМКОВА

— архітэктарка, урбаністка, выкладчыца.

Магістрка Architectural Association, Landscape Urbanism у Лондане. Сузаснавальніца IM-A Studio і Monogroup. Працавала ў міжнародным офісе Gustafson – Porter+Bowman і Giles Miller Studio. Работы Наталлі былі адзначаны на міжнародных конкурсах, уключаючы YAC і Leonardo.

Дакладчыца AA сімпозіума Design Agency within Earth Systems 2018.

Выкладчыца праграмы ASK Варшаўскай Палітэхнікі, воркшопаў Bartlett B-Pro, AALU. Цютарка European Architecture Students Assembly, Менскага архітэктурнага форума, SESAM Ex Nihilo 2018, удзельніца фестывалю Urban Oulum Баку.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАФЕСІІ АРХІТЭКТАРА/АРХІТЭКТАРКІ»
СЕРАДА, 30 ЛІСТАПАДА, 19:00


ЛІЗАВЕТА ШЫЛІЧАВА

— архітэктар, партнёр архітэктурнай групы Radical Passive, архітэктар у David Chipperfield Architects Berlin.

Стыпендыят Ax:Son Johnson Scholarship, магістр KTH Royal Institute of Technology (Urban Studies), Стакгольм. Сфера інтарэсаў: архітэктура, грамадскія прасторы.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАФЕСІІ АРХІТЭКТАРА/АРХІТЭКТАРКІ»
СЕРАДА, 30 ЛІСТАПАДА, 19:00


ЗІНАІДА ЛЯШОНАК

— урбаністка, архітэктарка. 

Мае чатырохгадовы досвед працы ў «БелНІІПгорадабудаўніцтва» над генеральнымі планамі гарадаў і «аграгарадкоў», у тым ліку на пасадзе галоўнай архітэктаркі праекта.

Зацікаўлена ў даследаванні абмежаванняў заканадаўства, што дыктуюць падыходы да працы з гарадской прасторай. Зараз працуе «планіроўшчыцай гарадоў» ў камуне Аваннаата (Грэнландыя) агульным насельніцтвам 10 696 жыхароў.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАСТОР МАЛЫХ ГАРАДОЎ»
АЎТОРАК, 29 ЛІСТАПАДА, 19:00


АРЦЁМ ПАЛОМАНЫ

архітэктар, прадпрымальнік.

Асноўныя напрамкі дзейнасці: устойлівая архітэктура, дэвэлапмент і facility management камерцыйнай нерухомасці, ПропТэх.Дзесяцігоддзе творчага і прадпрыемніцкага досведу ва ўстойлівай офіснай архітэктуры, арэндзе і FM для патрабавальных кліентаў са сферы hi-tech.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАФЕСІІ АРХІТЭКТАРА/АРХІТЭКТАРКІ»
СЕРАДА, 30 ЛІСТАПАДА, 19:00


АНАСТАСІЯ КАТЛЯРСКАЯ

архітэктарка, кафаўндэрка адукацыйнага праекта YAK-TAK school.

Магістрка архітэктурнай школы «Архітэктурнай Асацыяцыі» (Лондан), прайшла курсы ў Дэлфтскім тэхналагічным універсітэце, YACacademy, праграму развіцця сацыяльных праектаў Social Weekend. Займалася развіццём грамадскіх прастор, ствараючы павільёны для ўзаемадзеяння людзей у Менску, Лондане, Іспаніі і Ізраілі. Раней працавала з архітэктарамі Binderman і архітэктарамі Mann-Shinar у Ізраілі ў супрацоўніцтве з архітэктурнымі студыямі KPF і Herzog & de Meuron.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ АРХІТЭКТУРНАЙ АДУКАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ»
ПАНЯДЗЕЛАК, 28 ЛІСТАПАДА, 19:00


ЕЛЕНА КАРПІЛАВА

— дызайнерка, куратарка, кіраўніца «Школы Архітэктурнага Мышлення для Дзяцей».

Скончыла МДМУ ім.А.К.Глебава па спецыяльнасці «Жывапісец, педагог», БДУКМ па спецыяльнасці «Кампаратыўнае мастацтвазнаўства». Арганізатарка Minsk Design Week, куратарка праектаў і экспазіцый у Беларусі, Польшчы, Літве, Францыі.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ АРХІТЭКТУРНАЙ АДУКАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ»
ПАНЯДЗЕЛАК, 28 ЛІСТАПАДА, 19:00


АЛЯКСАНДР НОВІКАЎ

— архітэктар, партнёр творчай майстэрні КАРАКО, кіраўнік «Школы Архітэктурнага Мышлення для Дзяцей».

Скончыў архітэктурны факультэт БНТУ, магістратуру архітэктурнага факультэта БНТУ, Інстытут медыя архітэктуры і дызайну «Стрэлка». Працаваў у ABD architects, архітэктурнай майстэрні Тотана Кузембаева, архітэктурным бюро АДМ. Аўтар розных праектаў у Беларусі і за мяжой.

─────

«РЭАБІЛІТАЦЫЯ АРХІТЭКТУРНАЙ АДУКАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ»
ПАНЯДЗЕЛАК, 28 ЛІСТАПАДА, 19:00


Сахіра Блейбле

— даследніца, PhD ў галіне гарадскога дызайну і планавання, дацэнтка кафедры архітэктуры, гарадскога дызайну і планавання Універсітэта UAEU. 

Працавала навуковай супрацоўніцай Універсітэта Вашынгтона ў Сіэтле. Пастаянныя даследаванні ў асноўным звязаныя з сацыяльнай устойлівасцю людзей, якія жывуць у раёнах канфліктаў, праходнасцю, грамадскім транспартам, землекарыстаннем, прасторавымі і паводніцкімі наступствамі палітычнага і ваеннага ўздзеяння на гарадское асяроддзе. Дырэктарка выставы павільёна UAEU на выставе Dubai World Expo 2020.

─────

«ГАРАДЫ АД ПАДРЫХТОЎКІ ДА РЭАБІЛІТАЦЫІ ВА ЎМОВАХ УЗБРОЕНЫХ КАНФЛІКТАЎ»
СУБОТА, 3 СНЕЖНЯ, 14:00


Пра нас

Менская ўрбаністычная платформа — міждысцыплінарная каманда даследнікаў і даследніц, а таксама практыкаў гарадскога развіцця з працоўным досведам і адукацыяй у краінах ЕЗ і Беларусі. З 2014 года арганізуем мерапрыемствы ў сферы нефармальнай адукацыі, распрацоўваем архітэктурныя праекты і даследуем гарадское асяроддзе.

Мы зладзілі ўжо чатыры канферэнцыі, прысвечаныя разнастайным аспектам гарадскога асяроддзя. Летась прайшла канферэнцыя “Горад, які клапоціцца”, прысвечаная інструментам гарадскога дызайну, што дазваляюць людзям выяўляць клопат пра сябе і іншых, а таксама быць адкрытымі для яго. У 2020 годзе на канферэнцыі “Экалагічнасць як індыкатар якаснага жылога асяроддзя” мы вывучалі тэму экалогіі ў гарадскім асяроддзі і архітэктуры, а таксама практычныя методыкі і інструменты для стварэння ўстойлівых праектаў. У 2019 годзе наша каманда зладзіла канферэнцыю “Даступнасць як індыкатар якаснага жылога асяроддзя”, дзе абмяркоўваліся архітэктурна-планавальныя і ўрбаністычныя вырашэнні ў сферы ўніверсальнага дызайну. У 2018 годзе канферэнцыя прайшла ў рамках урбаністычнага форума і была прысвечана пілотным праектам дэвэлапменту і рэдэвэлапменту гарадскіх тэрыторый. На мерапрыемствах выступалі эксперты і эксперткі з розных краін з вялікім даследніцкім і практычным досведам.