4-я міжнародная канферэнцыя Менскай урбаністычный платформы

Горад, які клапоціцца

05—06.11/2021


Аб канферэнцыі

Гарады ў XXI стагоддзі часцей за ўсё разглядаюцца з боку гледжання эфектыўнасці кіравання і размеркавання рэсурсаў, функцыянальнасці і камерцыйнай прывабнасці. 

Аднак такія выклікі, як доўгачасовыя наступствы пандэміі, глабальнае пацяпленне, якое толькі пагаршаецца, сацыяльныя і эканамічныя крызісы, паказваюць неабходнасць глядзець на гарады інакш.

Гэтыя выклікі выяўляюць праблему клопату: калі кожны і кожная можа апынуцца ва ўразлівым становішчы, звязаным з фізічным і псіхалагічным здароўем, эканамічным і сацыяльным станам.

Клопат перастае быць цалкам прыватнай справай асобнага чалавека, становіцца важным вучыцца клапаціцца не толькі пра саміх сябе, але і адзін пра аднаго, пра асяроддзе вакол нас.

Крызіс клопату становіцца новым выклікам, які падштурхоўвае нас да таго, каб пераглядзець усталяваныя практыкі ўзаемадзеяння з горадам.

Пры планаванні гарадоў і праектаванні гарадскога асяроддзя надаецца мала ўвагі індывідуяльным біялагічным і псіхалагічным патрэбам людзей. Напрыклад, не ўсе маюць доступ да добраўпарадкаваных зялёных зонаў альбо універсальных спартыўных пляцовак, не ўсе і не заўсёды могуць задаволіць базавыя патрэбы ў горадзе. Каб зрабіць гэтыя праблемы бачнымі і знайсці шляхі іх рашэння, мы вырашылі паспрабаваць выкарыстоўваць прынцып клопату як спосаб падтрымання праз гарадское асяроддзе.

Прасочванне ўзаемасувязяў паміж атрымальнікамі (гараджанамі і гараджанкамі) і дарыльнікамі клопату (дызайнерамі і планіроўшчыкамі) дапамагло нам інакш паглядзець на ўжо ўсталяваныя практыкі ў сферы дызайну гарадскога асяроддзя і архітэктуры, а таксама адкрыць новыя перспектывы і шляхі рашэння існых праблемаў.

На канферэнцыі мы разгледзелі практыкі і інструменты гарадскога дызайну, якія дапамогаюць трансфармаваць сучасныя гарады ў прасторы клопату. Мы верым, што можна ствараць прасторы, якія дазваляюць людзям праяўляць клопат пра сябе і іншых, таксама як і быць адкрытымі для гэтага клопату.


відэа канферэнцыі


Дзень 1-ы,
5 лістапада, пятніца


сімпозіум
«Бяспека ў сучасным горадзе»

01/ «Бяспечнае гарадское асяроддзе: інтэрпрэтацыя і вымярэнне»

Ці можна перакласці такія суб’ектыўныя катэгорыі, як «камфорт», «бяспечансць», «дружалюбнасць» гарадскога асяроддзя на мову лічбаў і эмпірычна мераных паказнікаў? Падчас выступу спікеркі быў апісаны досвед падобнага вымярэння і коратка пададзены яго вынікі.

АЛЕНА ЛЕБЕДЗЕВА, (МЕНСК, БЕЛАРУСЬ)

Кандыдатка сацыялагічных навук, дацэнтка кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю БДУ,

Дактарантка кафедры сацыялогіі БДУ.

02/ «Гендар і бяспека ў горадзе»

У рамках выступу Насця распавяла пра фемінісцкую ўрбаністыку і гендарны аспект бяспекі ў гарадской прасторы. Як атрымалася, што жанчыны* адчуваюць сябе небяспечна ў горадзе? З дапамогай якіх захадаў гэта можна выправіць і ці досыць адных толькі зменаў у дызайне і планаванні?

АНАСТАСІЯ КРАСІЛЬНІКАВА, (МАСКВА, РАСЕЯ)

Фемінісцкая даследніца, сузаснавальніца FEM TALKS,

Аўтарка праекта fem walks.


«Клапатлівы горад: увага да жыцця пры стварэнні прастораў»

Гарады пабудаваны на аснове падзялення на публічнае і прыватнае, якое злучае паняцце клопату з побытавай сферай і жанчынамі. Аднак шмат якія нашы дзеянні для падтрымання жыцця ажыццяўляюцца ў грамадскіх месцах. Патрэбна пачаць думаць пра гарады, надаючы прыярытэтную ўвагу патрэбам у клопаце і прыхільнасці сацыяльнай супольнай адказнасці.

лекцыя

БЛАНКА ВАЛДЗІВІЯ, (БАРСЕЛОНА, ГІШПАНІЯ)

PhD у галіне Гарадскога і архітэктурнага менеджменту і ацэнкі (Барселонская школа архітэктуры), абараніла дысертацыю на тэму «Клапатлівы горад: якасць жыцця з фемінісцкага боку гледжання»,

Удзельніца Col·lectiu Punt 6, кааператыву архітэктара_к, сацыялаг_інь і градабудаўні_ц з розных месцаў і з болей за 15-гадовы досведам працы. Кааператыў працуе над пераасэнсаваннем хатніх і грамадскіх прастораў, каб яны спрыялі разнастайнасці без дыскрымінацыі і іерархій. 


«Санаторыі як прасторы клопату»

Як новае стаўленне да працы і адпачынку трансфармуе практыкі карыстання прасторамі для аздараўлення? Ці ёсць месца савецкім санаторыям у новых умовах, у якіх апынуліся нашы гарады? Падчас дыялогу Канстанцін, Георгій і Соф'я абмяркавалі асаблівасці феномена wellbeing, пагутарылі пра санаторыі як аб'екты спадчыны і паспрабавалі вызначыць іх ролю ў жыцці гараджанаў і гараджанак у сучасным кантэксце.

дыялог

КАНСТАНЦІН БУДАРЫН, (МАСКВА, РАСЕЯ)

Менеджар праектаў прасторавага развіцця, даследнік архітэктуры,
Сустваральнік Sanatorium Premium і тэлеграм-каналу Less is a bore \ Лес и забор.

СОФ’Я САВЕЛЬЕВА, (МАСКВА, РАСЕЯ)

Куратарка спецпраектаў у Інстытуце «Стрелка», вядоўца інстаграм-блогу Sanatorium Premium,
Арагнізатарка культурна-асветніцкіх выездаў у санаторыі Расеі. 

ГЕОРГІЙ ЗАБОРСКІ, (МЕНСК, БЕЛАРУСЬ)

Архітэктар, даследнік архітэктуры і праектаў развіцця тэрыторый на аснове актарна-сеткавай тэорыі і non-human-centered design,
Працаваў над развіццём прасторавага асяроддзя буйных кампаній — Росатам, EPAM Systems, Белгазпромбанк, а таксама над стратэгіяй развіцця буйных развития крупных жылых стварэнняў (А-100 Development).


«Дапамога навукі ў барацьбе са стрэсам ва ўмовах сусветнай пандэміі»

На лекцыі Марта распавяла, як чалавек і ягоны мозг рэагуюць на працяглую пагрозу і ізаляцыю; як арганізаваць прастору і працоўнае месца, каб мінімізаваць уплыў доўгай працы за экранам; як людзі спраўляюцца са стрэсам і трывожнасцю, і чаму псіхалогія патрэбна як ніколі; а таксама пра тое, якія існуюць прыклады даследаванняў дыстанцыйнай дапамогі праз анлайн.

лекцыя

МАРТА ПІВАВАРЭНКА, (КІЕЎ, УКРАІНА)

Міжнародная псіхалагіня і даследчыца ўплыву траўматычнага стрэсу і праблем аднаўлення псіхічнага здароўя з 19-гадовым вопытам псіхатэрапіі, трэнінгаў і супервізіі ва Украіне, Літве, Беларусі, Польшчы, ЗША.


Дзень 2-і,
6 лістапада, субота


сімпозіум
«Сэнсарныя ландшафты горада»

01/ «САЎНДСКЕЙП І ЗРУЧНАСЦЬ ГОРАДА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ»

На лекцыі Андрэй распавёў пра гарадскі саўндскейп, сацыяльныя і фізічныя фактары ў перажыванні гараджанамі і гараджанкамі шуму горада, а таксама пра ролю азелянення планавальных рашэнняў і трафіку ў гучанні горада.

АНДРЭЙ ВАЗЬЯНАЎ, (МЕНСК, БЕЛАРУСЬ)

Антраполаг, саўнд-дызайнер, даследнік Менскай урбаністычнай платформы,

Мае ступень PhD Універсітэту Рэгенсбург і выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным універсітэце.

02/ «Новыя жылыя раёны Масквы: ад засваення да прысваення новых гарадскіх прастораў гараджанамі»

Нюх - адна з найважных здольнасцяў чалавека, з дапамогай якой яна пазнае навакольнае асяроддзе. На лекцыі Кацярына распавяла пра досвед засваення прасторы жыхарамі і жыхаркамі новага жылога раёну на ўскраіне Масквы, які аточаны непрыемнымі пахамі з-за змесцаваных побач ачышчальных і смеццевых збудаванняў. З лекцыі можна дазнацца, як няспраўджаныя чаканні могуць прымусіць жыхароў і жыхарак дзейнічаць і самастойна клапаціцца пра сябе.

КАЦЯРЫНА ШЫШОВА, (МАСКВА, РАСЕЯ)

Малодшая навуковая супрацоўніца Навукова-навучальнай лабараторыі сацыяльных даследаванняў горада Факультэта гарадскога і рэгіянальнага развіцця,

Выкладчыца Факультэта гарадскога і рэгіянальнага развіцця.

03/ «ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТАКТЫЛЬНАГА САДУ»

У выступе Ілона раскажа пра праект Менскай урбаністычнай платформы, у якім галоўны ўпора пры праектаванні досведу карыстання аддаваўся не візуальным, а тактыльным уражанням дзяцей і дарослых.

ІЛОНА ЭЛЬЯШЭВІЧ, (МЕНСК, БЕЛАРУСЬ)

Архітэктарка, урбаністка, менеджарка праектаў Менскай урбаністычнай платформы,

Малодшая навуковая супрацоўніца кафедры «Горадабудаўніцтва» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.


сімпозіум
«КЛОПАТ БЕЗ ВЫКЛЮЧЕННЯ»

01/ «Чаму трэба праектаваць вуліцы з улікам патрэбаў дзяцей?»

Падчас выступу спікерка расказала пра важнасць далучэння дзяцей у гарадскія праекты, прывяла прыклады з практыкі і растлумачыла, чаму зараз набірае абароты глабальны рух за горад, дружалюбны дзіцяці.

ГАННА СІПРЫКАВА, (НЬЮ-ЁРК, ЗША)

Гарадская планіроўшчыца і спецыялістка плэйсмэйкінгу, су-аўтарка кнігі Designing Streets for Kids,

Кіраўніца праектаў у NACTO (ЗША), дзе займаецца прасоўваннем канцэпцыі «Горад — дзецям».

02/ «Праектуем клапатлівы горад»

На лекцыі па прыкладу швейцарскіх  эўрапейскіх нарматываў Аляксей распавёў, як гарадская прастора ўспрымаецца сталымі людзьмі, дзецьмі, людзьмі з інвалінасцю і іншымі ўралівымі жыхарамі. А таксама пра тое, як праектаванне і архітэктура могуцб змяняць горад для іх.

АЛЯКСЕЙ РАДЧАНКА, (МАСКВА, РАСЕЯ)

Урбаніст, эксперт па гарадскому і транспартнаму планаванню,

Аўтар праекта Мапа ДТЗ з інфармацыяй па статыстыцы аварыйнасці ў гарадах, аўтар праекта па аналізу грамадскага транспарту transmetrika.com

03/ «Гарады, дзе не ўсе дома»

У сваім выступе лектарка падзялілася досведам даследавання сумесна з дабрачыннай арганізацыяй «Ночлежка». З лекцыі мы даведаліся пра тое, як і чаму ў гарадскім асяроддзі ствараюцца элементы варожай архітэктуры, чаму складана працаваць са статыстыкай па бездомнасці і якія словы лепш выкарыстоўваць, кажучы пра людзей, якія апынуліся на вуліцы.

МАРЫЯ ВЯТЧЫНА, (САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ, РАСЕЯ)

Навуковая супрацоўніца Цэнтра незалежных сацыялагічных даследаванняў,

Малодшая навуковая супрацоўніца Інстытута міждысцыплінарных медычных даследаванняў Эўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу, піша дысертацыю ва Універсітэце Тарту.


«HOMO URBANUS. КЛОПАТ У МЕГАПОЛІСЕ»

На лекцыі спікерка распавяла пра паняцце Sensory gating, ментальныя мапы, камунікатыўныя кластары, трансгрэсію і іншыя істотныя моманты, якія злучаны з клопатам у мегаполісах.

лекцыя

МАРЫНА ПРЭПАЦЕНСКАЯ, (КІЕЎ, УКРАІНА)

 Доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі НТУУДоктор философских наук, профессор кафедры философии НТУУ «КПІ ім. Ігоря Сікорського»,

Аўтарка манаграфій «Філасофія рыторыкі», «Homo Urbanus — чалавек мегаполісу»,

Аўтарка больш за 50 навуковых артыкулаў і публікацый на урбан-платформах. Шмат артыкулаў можна знайсці тут

Чалец Звязу пісьменнікаў і Звязу журналістаў Украіны, Сусветнай федэрацыі паэтаў «Poetas del Mundo», Балканскіх пісьменніцкіх звязаў, франка-ўкраінскай Асацыяцыі «ART culture et créativité», «Асацыяцыі філасофскага мастацтва».