кансультацыі
для дваровых суполак

Каманда Менскай урбаністычнай платформы адказвала на запыты тых, каму была патрэбна дапамога ў вырашэнні дваровых і суседскіх пытанняў!


За паўтара года да нашай каманды звярнулася вялікая колькасць гараджанаў і гараджанак з запытамі па дваровым самакіраванні, паляпшэнні дваровай тэрыторыі і суседскай камунікацыі. Мы накаплялі досвед, веды ды кантакты і паралельна давалі вам шмат тэорыі. Цяпер надышоў час практыкі: мы паспрабуем дапамагчы вам разабрацца са сваімі пытаннямі індывідуальна!

Пакіньце заяўку ў гугл-форме і апішыце сваю праблему. Нашыя калегі і эксперткі з урбаністынай галіны разгледзяць ваш запыт і правядуць індывідуальную кансультацыю.

Важна: дапамогу мы аказваем задарма.

аб праекце


важлівыя пытанні

Колькі ў вас ёсць часу, каб сфармуляваць запыт?

Чым раней вы звернецеся, тым больш у нас будзе магчымасці вам адказаць. Але прымаць заяўкі мы плануем яшчэ некалькі тыдняў.

У якіх выпадках мы можам вам дапамагчы?

Калі ў вас ёсць не вырашаныя пытанні ці праблемы, якія звязаныя з:
— дваровым добраўпарадкаваннем,
— суседскай камунікацыяй,
— самакіраваннем.

Якім чынам мы можам вам дапамагчы?

  1. Зладзім індывідуальную кансультацыю з нашымі экспертамі і эксперткамі ў сферы ўрбаністыкі.

  2. Падрабязна разбяром ваш праект добраўпарадкавання: накіруем на патрэбныя рэсурсы, прааналізуем бюджэт, пракансультуем у выбары матэрыялаў і месцазнаходжання новых аб’ектаў, падзелімся ўласнымі меркаваннямі наконт аптымізацыі плана і рэарганізацыі вашага двара.

  3. Зарыентуем, з чаго пачынаць канструктыўнае сяброўскае камунікаванне з суседзямі ды суседкамі.

  4. Дапаможам разабрацца з нарматыўнымі дакументамі, якія неабходна ўлічваць у вашым праекце.

  5. Заматывуем вас на самаарганізацыю і вывучэнне ўрбаністыкі на практыцы!

Пастарайцеся дакладна сфармуляваць ваш запыт, і мы прыкладзем усе высілкі, каб вам дапамагчы! Цягам месяца мы абавязваемся даць зваротную сувязь.


Этапы праэкта

Запускаем форму для збору запытаў ад усіх жадаючых змяніць сваю дваровую прастору.

травень 2022


Праводзім асабістыя кансультацыі з эксперт_ками Менскай урбаністычнай платформы і ананімна дзелімся вырашанымі кейсамі ў нашых сацсетках.

чэрвень — верасень 2022


верасень — кастрычнік 2022


Рыхтуем для вас аналітычны постпрадукт і падводзім вынікі сумеснай працы.


Мы збіраем мінімальны аб'ём персанальных дадзеных, неабходных для апрацоўкі заявак. Апрацоўваць персанальныя дадзеныя і заяўкі будзе нашая каманда па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Атрыманыя адказы мы будзем выкарыстоўваць толькі ўнутры каманды і падчас камунікацыі з вамі, мы не перадаём інфармацыю трэцім асобам.

Важнае пра персанальныя дадзеныя


На працягу некалькіх месяцаў каманда Менскай урбаністычнай платформы кансультавала жыхар_ак беларускіх гарадоў па пытаннях, звязаных з дваровым добраўпарадкаваннем, суседскай камунікацыяй і самакіраваннем. Нашы эксперт_кі індывідуальна разглядалі запыты і дзяліліся сваім досведам, ведамі ды кантактамі, каб дапамагчы разабрацца і зладзіць добрыя змены ў дваровых прасторах.

вынікі працы

Мы вырашылі падагульніць вынікі нашай сумеснай працы з гараджан_камі і скласці невялікі артыкул, які дапаможа ў будучыні працягваць самастойную працу над рэалізацыяй вашых ідэй.