«Новыя жылыя раёны Масквы ад асваення да прысваення новых прастор гараджанамі» — Кацярына Шышова
Спікерка: Кацярына Шышова — малодшая навуковая супрацоўніца Навуковай лабараторыі сацыяльных даследаванняў горада Факультэта гарадскога і рэгіянальнага развіцця
Нюх — адна з найважных здольнасцяў чалавека, з дапамогай якой чалавек спазнае навакольнае асяроддзе. На лекцыі Кацярына расказала пра досвед асваення прасторы жыхарамі і жыхаркамі новага жылога раёна на ўскраіне Масквы, які аточаны непрыемнымі пахамі ад змесцаваных шэрагам ачышчальных і смеццевых збудаванняў. З лекцыи даведаецеся, як няспраўджаныя чаканні могуць прымусіць жыхароў і жыхарак дзеяць і самастойна клапаціцца пра сябе
Лекцыя прайшла ў рамках сімпозіума «Сэнсорныя ландшафты горада», штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».