Відэа Менскай урбаністычнай платформы
Лекцыі і дыскусіі на тэмы гарадоў, іх будаўніцтва. Добраўпарадкавання, адукацыі, развіцце двароў. Размовы пра рэабілітацыю і шматлікае іншае.
Лекцыі і дыскусіі на тэмы гарадоў, іх будаўніцтва. Добраўпарадкавання, адукацыі, развіцце двароў. Размовы пра рэабілітацыю і шматлікае іншае.
Мы предлагаем вам пересмотреть отношения между трудом и отдыхом через призму советских санаториев: как архитектурных объектов и как набора практик, ритуалов и переживаний, оставшихся нам с предыдущих времен.
Спікерка: Марына Прэпаценская — доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі НТУУ «КПІ ім. Ігара Сікорскага», аўтарка манаграфій «Філасофія рыторыкі», «Homo Urbanus — чалавек мегаполіса», аўтарка больш за 50 навучных артыкулаў і публікацый на урбан-платформах.
На лекцыі спикерка распавяла пра панятак Sensory gating, ментальныя карты, камунікатыўныя кластары, трансгрэсіі і іншыя важныя моманты, злучаныя з клопатам у мегаполісах
Спікерка: Марыя Вятчына — навуковая супрацоўніца Цэнтра незалежных сацыялагічных даследаванняў, малодшая навуковая супрацоўніца Інстытута міждысцыплінарных медычных даследаванняў Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу
Лектарка падзялілася досведам даследавання супольна з дабрачыннай арганізацыяй «Начлежка». З лекцыі даведаецеся пра тое, як і чаму ў гарадскім асяроддзі ствараюцца элементы варожай архітэктуры, чаму складана працаваць са статыстыкай пра бяздомнасць і якія словы лепш выкарыстоўваць, кажучы пра людзей, якія апынуліся на вуліцы
Лекцыя Марыі прайшла ў рамках сімпозіума «Клопат без выключэнняў» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікер: Аляксей Радчанка — урбаніст, эксперт па гарадскім і транспартным планаванні. Аўтар праекта Карта ДТЗ з інфармацыяй па статыстыцы аварыйнасці ў гарадах, аўтар праекта па аналізе грамадскага транспарту transmetrika.com
На лекцыі на прыкладзе швейцарскіх і еўрапейскіх нарматываў Аляксей расказаў, як гарадская прастора ўспрымаецца пажылымі людзьмі, дзецьмі, людзьмі з інваліднасцю і іншымі ўразлівымі жыхарамі. А таксама пра тое, як праектанты і архітэктары могуць змяніць горад для іх.
Лекцыя прайшла ў рамках сімпозіума «Клопат без выключэнняў» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікерка: Ганна Сіпрыкава — гарадская планавальніца і спецыялістка па плейсмэйкінгу, сааўтарка кнігі Designing Streets for Kids. Кіраўніца праектаў у NACTO (ЗША), дзе займаецца прасоўваннем канцэпцыі «Горад — дзецям»
На выступе спікерка распавяла пра важнасць уцягнення дзяцей у гарадскія праекты, прывяла прыклады з практыкі і патлумачыла, чаму цяпер развіваецца глабальны рух за горад, дружалюбны да дзіцяці
Лекцыя Ганны прайшла ў рамках сімпозіума «Клопат без выключэнняў» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікерка: Ілона Эльяшэвіч — архітэктарка, менеджэрка праектаў Менскай урбаністычнай платформы, малодшая навуковая супрацоўніца кафедры «Горадабудаўніцтва» БНТУ
У выступе Ілона расказала пра праект Менскай урбаністычнай платформы, у якім асноўны ўпор пры праектаванні досведу карыстання аддаваўся не візуальным, а тактыльным уражанням дзяцей і сталых
Лекцыя адбылася ў рамках сімпозіума «Адчуванні ў горадзе» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікерка: Кацярына Шышова — малодшая навуковая супрацоўніца Навуковай лабараторыі сацыяльных даследаванняў горада Факультэта гарадскога і рэгіянальнага развіцця
Нюх — адна з найважных здольнасцяў чалавека, з дапамогай якой чалавек спазнае навакольнае асяроддзе. На лекцыі Кацярына расказала пра досвед асваення прасторы жыхарамі і жыхаркамі новага жылога раёна на ўскраіне Масквы, які аточаны непрыемнымі пахамі ад змесцаваных шэрагам ачышчальных і смеццевых збудаванняў. З лекцыи даведаецеся, як няспраўджаныя чаканні могуць прымусіць жыхароў і жыхарак дзеяць і самастойна клапаціцца пра сябе
Лекцыя прайшла ў рамках сімпозіума «Сэнсорныя ландшафты горада», штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Лектар: Андрэй Вазьянаў — антраполаг, саўнд-дызайнер, даследнік Менскай урбаністычнай платформы. Мае ступень PhD Універсітэта Рэгенсбург і выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце
На лекцыі Андрэй расказаў пра гарадскі саўндскэйп, сацыяльныя і фізічныя фактары ў перажыванні гараджанамі шуму горада, а таксама пра ролю абзелянення, планавальных развязкаў і трафіка ў гучанні горада
Лекцыя прайшла ў рамках сімпозіума «Адчуванне ў горадзе» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікерка: Марта Піваваранка — экспертка па псіхалагічных даследаваннях, галоўная даследніца Vitality project Donbas у рамках Праграмы ААН па аднаўленні і развіцці свету/#UNRPP
⠀
На лекцыі Марта расказала, як чалавек і яго мозг рэагуюць на працяглую пагрозу і ізаляцыю; як арганізаваць прастору і працоўнае месца, каб мінімізаваць уплыў працяглай працы за экранам; як людзі спраўляюцца са стрэсам і трывожнасцю, і чаму псіхалогія патрэбна, як ніколі; а таксама пра тое, якія існуюць прыклады даследаванняў дыстанцыйнай дапамогі праз анлайн
Лекцыя прайшла ў рамках міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Як змены ў стаўленні да працы і адпачынку трансфармуюць практыкі карыстання прасторамі для аздараўлення? Ці ёсць месца савецкім санаторыям у новых умовах, у якіх апынуліся нашы гарады? У час дыялогу ўдзельнікі абмяркавалі асаблівасці феномена wellbieng, паразмаўлялі пра санаторыі як аб'екты спадчыны і паспрабавалі вызначыць іх ролю ў жыцці гараджанаў і гараджанак у сучасным кантэксце
Дыскусія прайшла ў рамках штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спикірка: Бланка Вальдывія — PhD у вобласці Гарадскога і архітэктурнага менеджменту і ацэнкі (Барселонская школа архітэктуры), абараніла дысертацыю на тэму «Клапатлівы горад: якасць жыцця з фемінісцкага пункту погляду». Удзельніца Col·lectiu Punt 6 — кааператыва, які працуе над пераасэнсаваннем хатніх і грамадскіх прастор, каб яны спрыялі сацыяльнай разнастайнасці без дыскрымінацыі і іерархіі.
Гарады пабудаваны на грунце строгага падзелу на публічнае і прыватнае, пры гэтым разуменне клопату цесна злучана з хатняй сферай і кабетамі. Аднак шмат якія нашы дзеянні для падтрымання жыцця ўжыццяўляюцца ў грамадскай прасторы. Патрэбна пачаць думаць пра гарады, надаючы адменную ўвагу патрэб людзей у клопаце і пераходзіць ад разумення клопату як набору абавязанняў да яе разумення ў выглядзе супольнай сацыяльнай адказнасці. Пра гэта і раскажа на сваёй лекцыі Бланка Вальдывія
Лекцыя прайшла ў рамках міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікерка: Анастасія Красільнікава — фемінісцкая даследніца, сузаснавальніца FEM TALKS, аўтарка праекта fem walks
У рамках выступу Наста расказала пра фемінісцкую ўрбаністыку і гендарным аспекце бяспекі ў гарадской прасторы. Як атрымалася, што кабеты* пачуваюцца небяспечна ў горадзе? З дапамогай якіх мер гэта можна выпраўляць і ці досыць адных змен у дызайне і планаванні?
Лекцыя прайшла ў рамках сімпозіума «Бяспека ў сучасным горадзе» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
Спікерка: Елена Лебедзева — кандыдатка сацыялагічных навук, дацентка кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю БДУ, дактарантка кафедры сацыялогіі БДУ
Ці можна перавесці такія суб'ектыўныя катэгорыі, як «камфорт», «бяспека», «таварыскасць» гарадскога асяроддзя на мову лічбаў і эмпірычна мераных паказнікаў? У выступе спікерки апісаны досвед падобнага вымярэння і кароткае пададзены яго вынікі
Лекцыя прайшла ў рамках сімпозіума «Бяспека ў сучасным горадзе» штогадовай міжнароднай канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Горад, які клапоціцца».
4-ая международная конференция Минской урбанистической платформы.
Города в XXI веке города зачастую рассматриваются с точки зрения эффективности управления и распределения ресурсов, функциональности и коммерческой привлекательности. Однако такие вызовы, как долговременные последствия пандемии, усугубляющееся глобальное потепление, социальные и экономические кризисы, показывают необходимость смотреть на город иначе.
4-ая международная конференция Минской урбанистической платформы.
Города в XXI веке города зачастую рассматриваются с точки зрения эффективности управления и распределения ресурсов, функциональности и коммерческой привлекательности. Однако такие вызовы, как долговременные последствия пандемии, усугубляющееся глобальное потепление, социальные и экономические кризисы, показывают необходимость смотреть на город иначе.