Войтэх Куна - Роля гарадской эканомікі ў стратэгічным планаванні развіцця гарадоў

Мінскі ўрбаністычны форум / Minsk Urban Forum

Войтэх Куна / Vojtěch Kuna

Роля гарадской эканомікі ў стратэгічным планаванні развіцця гарадоў / Urban economics for informed decisions in strategic development of cities

У гарадах усё ўзаемазлучана. Тым часам як існуе мноства розных відаў сувязяў, эканамічныя сувязі часта іграюць вырашальную ролю ў рэалізацыі грамадскіх праектаў і іх уплыве на дабрабыт гараджан. Гарадская эканоміка спрабуе расчыніць прычынна-выніковыя сувязі, якія могуць быць непрамымі і невідавочнымі з дапамогай інавацыйных падыходаў, што выкарыстоўваюць дадзеныя і статыстыку.

Калі Прага рапрацоўвала комплекснае стратэгічнае бачанне развіцця горада на бліжэйшыя 15 год, яна мела за сваю мэту пазіцыянаванне сябе ў якасці выдатнага выбару як для працы, гэтак і для жыцця. Прэзентацыя прадэманструе якім чынам Пражскі інстытут планавання і развіцця скарыстаў даследаванні ў вобласці гарадской эканомікі для прыняцця рашэнняў, заснаваных на фактах, на ўсіх узроўнях і стадыях стратэгічнага планавання - пачынаючы з першапачатковага аналізу і скончваючы рэалізацыяй асобных праектаў.

Войтэх атрымаў дыплом магістра па спецыяльнасці матэматычная эканоміка ва ўніверсітэце Масарык у Брно і дастасоўнай эканомікі ва ўніверсітэце CERGE-EI у Празе. У апошнім універсітэце Войтех выкладае зараз ў якасці асістэнта. Адказвае за распрацоўку канцэпцыі архітэктурнага, горадабудаўнічага і прасторавага развіцця Прагі ў Пражскім інстытуце гарадскога планавання і развіцця (IPR Prague). Цікавіцца ў прыкладанні горадабудаўнічых даследаванняў да аналізу рэальных пытанняў развіцця Прагі і ўплывам гарадской эканомікі на дабрабыт гараджан.

Previous

Сеппэ дэ Блуст - Узводзячы дах над кальцавой дарогай Антверпена

Next

Алена Уласава - Развіццё патэнцыялу ўнутрыгарадскіх тэрыторый