Відэа Менскай урбаністычнай платформы
Лекцыі і дыскусіі на тэмы гарадоў, іх будаўніцтва. Добраўпарадкавання, адукацыі, развіцце двароў. Размовы пра рэабілітацыю і шматлікае іншае.
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Сеппэ дэ Блуст - Узводзячы дах над кальцавой дарогай АнтверпенаУзводзячы дах над кальцавой дарогай Антверпена: развiццё поглядаў на супольнае стварэнне горада / Capping the Antwerp Ring Road: a changing perspective on co-creating the future city Пасля 20-гадовага змагання мега-праект перакрыцця антверпенскай Кальцавой дарогі развіўся ў агульнае намаганне мясцовага і рэгіянальнага ўрадаў, грамадзянскага грамадства і архітэктурных студый па перавынахадзе будучага Антвэрпэна. Перакрыцце Кальцавой дарогі патрабуе ад горада дэмакратызацыі планавальных працэдур і падымае новыя пытанні пра будучыню мабільнасці, якасці жыцця, воднай і экалагічнай структур горада. У дадзенай лекцыі аўтар дае агляд развіцця 20 гадоў змагання, паспрабуе патлумачыць, якім чынам паўстала супраца паміж палітыкай, мясцовай адміністрацыяй і грамадзянскім грамадствам і спрабуе ў дэталях расказаць пра сучасную фазу перакрыцця Кальцавой: супольнай і міжнароднай планавальнай задачы пра тое, якім павінен паўстаць новы раён Антвэрпэна. Сеппэ - сацыёлаг і гарадскі планавальнік, рэпрэзентуе офіс Ndvr. Ndvr (скарочанае ад слова ‘endeavour’, якое пазначае энергічную спробу, старанне і імкненне) - гэта сацыяльнае прадпрыемства, якое спалучае экспертызу ў архітэктуры, гарадскім / прасторавым планаванні і сацыяльную геаграфію для таго, каб кансультаваць, скіроўваць і падтрымліваць архітэктараў, планавальнікаў, НГО і муніцыпалітэты для разгортвання станоўчага сацыяльнага патэнцыялу прасторавых праектаў. Фонд Ndvr дазваляе даследаваць патэнцыял і ідэнтычнасць лакалізаваных супольнасцяў, схільных да зменаў дзеля забяспячэння станоўчага эфекту прасторавых праектаў у стадыі рэалізацыі. Больш інфармацыі: ndvr.be 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Войтэх Куна - Роля гарадской эканомікі ў стратэгічным планаванні развіцця гарадоўМінскі ўрбаністычны форум / Minsk Urban Forum Войтэх Куна / Vojtěch Kuna Роля гарадской эканомікі ў стратэгічным планаванні развіцця гарадоў / Urban economics for informed decisions in strategic development of cities У гарадах усё ўзаемазлучана. Тым часам як існуе мноства розных відаў сувязяў, эканамічныя сувязі часта іграюць вырашальную ролю ў рэалізацыі грамадскіх праектаў і іх уплыве на дабрабыт гараджан. Гарадская эканоміка спрабуе расчыніць прычынна-выніковыя сувязі, якія могуць быць непрамымі і невідавочнымі з дапамогай інавацыйных падыходаў, што выкарыстоўваюць дадзеныя і статыстыку. Калі Прага рапрацоўвала комплекснае стратэгічнае бачанне развіцця горада на бліжэйшыя 15 год, яна мела за сваю мэту пазіцыянаванне сябе ў якасці выдатнага выбару як для працы, гэтак і для жыцця. Прэзентацыя прадэманструе якім чынам Пражскі інстытут планавання і развіцця скарыстаў даследаванні ў вобласці гарадской эканомікі для прыняцця рашэнняў, заснаваных на фактах, на ўсіх узроўнях і стадыях стратэгічнага планавання - пачынаючы з першапачатковага аналізу і скончваючы рэалізацыяй асобных праектаў. Войтэх атрымаў дыплом магістра па спецыяльнасці матэматычная эканоміка ва ўніверсітэце Масарык у Брно і дастасоўнай эканомікі ва ўніверсітэце CERGE-EI у Празе. У апошнім універсітэце Войтех выкладае зараз ў якасці асістэнта. Адказвае за распрацоўку канцэпцыі архітэктурнага, горадабудаўнічага і прасторавага развіцця Прагі ў Пражскім інстытуце гарадскога планавання і развіцця (IPR Prague). Цікавіцца ў прыкладанні горадабудаўнічых даследаванняў да аналізу рэальных пытанняў развіцця Прагі і ўплывам гарадской эканомікі на дабрабыт гараджан. 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Алена Уласава - Развіццё патэнцыялу ўнутрыгарадскіх тэрыторыйМінскі ўрбаністычны форум Алена Уласава Развіццё патэнцыялу ўнутрыгарадскіх тэрыторый: еўрапейскі досвед праектавання якаснага гарадскога асяроддзя Кавалкі колішніх прамысловых зон, раз’яднаная малапавярховая забудова, гарадскі ландшафт у заняпадзе прысутнічаюць амаль у кожным буйным горадзе. Такія ўнутрыгарадскія тэрыторыі маюць велізарны патэнцыял для мадэрнізацыі. Працэсы і прынцыпы, што ўжываліся пры горадабудаўнічай рэканструкцыі і стварэнні новых гарадскіх цэнтраў у Нідэрландах будуць разгледжаны падчас лекцыі. Адначасна будуць разгледжаны механізмы архітэктурна-эстэтычнага кантролю ва ўмовах рынкавай эканомікі, якія першапачаткова закладаюцца ў горадабудаўнічыя праекты дзеля стварэння якаснага гарадскога асяроддзя. Алена Уласава скончыла архітэктурны факультэт (цяпер БНТУ) у 2002 годзе. Ужо ўва ўніверсітэцкія гады пачала цікавіцца рэканструкцыяй тэрыторый і стварэннем паўнавартаснага гарадскога асяроддзя. Ейная дыпломная праца на тэму Сусветнай выставы ў славянскім рэгіёне заняла першае месца ў міжнародным конкурсе дыпломных прац. Пад час навучання Алена актыўна ўдзельнічала ў конкурсах, кіравала Беларускай асацыяцыяй студэнтаў-архітэктараў. Досвед Алены ўлучае больш за 15 год практычнай працы ў Нідэрландах над праектамі ў галіне аховы здароўя, жытла і адукацыі, распрацоўку культурных і шматфункцыйных будынкаў і іх інтэграцыі ў гарадское асяроддзе, а таксама - даследаванні патэнцыялу тэрыторый і іх прасторава-планавальных ператварэнняў. Алена скончыла магістратуру па архітэктуры ў Marc. Акадэміі Архітэктуры Амстэрдама, Нідэрланды; атрымала ступень магістаркі урбаністыкі Архітэктурнай Асацыяцыі Лондана, Вялікабрытанія. З'яўляецца сяброўкай Звязу Архітэктараў Нідэрландаў і Нідэрландскай арганізацыі па рэгіянальным развіцці "Дэльта Метраполь"; супрацоўніца Інавацыйнага Цэнтра і кансультантка па міжнародных сувязях ЦНДІП Горадабудаўніцтва. 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Іван Вярбіцкі - Развагі аб урбаністычных трансфармацыях ува Украіне пасля 2014 годаМінскі ўрбаністычны форум Іван Вярбіцкі / Іван Вербицький Развагі аб урбаністычных трансфармацыях ува Украіне пасля 2014 года "Чэмпіянаты праходзяць - дасягненні застаюцца": такія прапагандысцкія білборды запоўнілі ўсю Украіну пасля завяршэння Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Прымаючыя гарады здзейснілі некаторае абнаўленне грамадскага транспарта, дарог і турыстычнай інфраструктуры, і гэтаксама "белыя сланы" пустых аэрапортаў і стадыёнаў, абавязкі і разуменне, што падобных тэмпаў развіцця ў бліжэйшыя гады больш не будзе. Прайшло некалькі год, і ўва Украіне адбылося абнаўленне палітычных эліт, з'явіўся трэнд на рэформы і небывалы воплеск грамадзянскай актыўнасці. У выніку дэцэнтралізацыі муніцыпалітэты атрымалі новыя паўнамоцтвы і рэсурсы, пачалі наперабой уводзіць партысіпацыйныя практыкі, абнаўляць транспарт і грамадскія прасторы, развіваць "разумныя" і "крэатыўныя" гарады. Наколькі гэтыя змены з'яўляюцца глыбокімі і чаго чакаць далей, падзеліцца сваімі разважаннямі Іван Вярбіцкі. Іван Вярбіцкі - аналітык у вобласці гарадскога развіцця Аналітычнага цэнтра CEDOS (Кіеў, Украіна), рэдактар украінскай урбаністычнай платформы Mistosite. 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Андрэй Касцючэнка - Устойлівая гарадская мабільнасць: праекты, досвед, тэнденцыіМінскі ўрбаністычны форум Андрэй Касцючэнка / Андрей Костюченко Новы век тэхналогій, новыя парадыгмы, новыя трэнды і новыя стандарты жыцця ў гарадах - усе гэтыя з'явы прымушаюць нас задумацца, а што будзе далей з нашымі гарадамі? Гарадамі, у якіх жывём мы, у якіх жывуць нашы блізкія? Якая будучыня чакае малыя гарады, ці выжывуць яны ў новай суровай рэчаіснасці? Адказы пачынаюць складацца толькі тады, калі мы пачынаем разбіраць нашы дзеянні па дэталях, па хвілінах. Калі мы пачынаем лічыць, чаго ж вартае жыццё чалавека ў горадзе, колькі каштуе час чалавека, яго здароўе. Постіндустрыялізацыя прывяла нас да новых фарматаў эканомікі, у якой ужо кожны гараджанін, кожная гарадская супольнасць, хай і маленькая, іграе вялікую ролю ў глабальнай эканоміцы. Як можна паўплываць на развіццё гарадоў, засноўваючыся на патрэбе насельніцтва, вызначаючы попыт на мабільнасць? Што такое ўстойлівае развіццё, якая роля адведзена даступнаму асяроддзю ў гарадской эканоміцы, і чаму трэба ўважліва ставіццада спосабаў перасоўвання гараджан? На гэтыя і не толькі гэтыя пытанні, можна будзе паразважаць з адмысловымгосцем з Санкт Пецярбурга Андрэем Касцючэнкам. Андрэй Касцючэнка - IT дырэктар Нацыянальнай гільдыі горадабудаўнікоў, галоўны інжынер праектаў ЗАТ "Пецярбургскі НИПИГрад", навуковы супрацоўнік Цэнтра транспартных тэхналогій 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Таня Сяцко - Гендар і горадМінскі ўрбаністычны форум Таня Сяцко Гендар і горад Лекцыя ў межах прэзентацыі пераклада кнігі-комікса "Як стварыць горад для ўсіх?" Гэтая кніга прапануе вам 8 простых і цікавых гісторый пра людзей розных сацыяльных груп. Архітэктар Эрык і архітэктарка Сафія раскажуць нам гісторыі дзяўчынкі, бацькоў, сталай жанчыны, сямейнай пары, дзяцей і звычайных гараджан і гараджанак, якія карыстаюцца грамадскімі прасторамі горада. З іх дапамогай мы ўспомнім штодзённыя сітуацыі, калі дызайн па змоўчанні можа ствараць значныя перашкоды. 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Беньямін Шэрбарт - Субкультурныя валацугі змяняюць свой горадМінскі ўрбаністычны форум Беньямін Шэрбарт: Субкультурныя валацугі змяняюць свой горад На прыкладзе выбітнага берлінскага праекта Holzmarkt/Eckwerk Беньямін Шэрбарт прааналізуе дынаміку гарадскога развіцця і пытанні нізавога развіцця горада, права на горад і важнасць супраціўлення. Беньямін Шэрбарт -- праектны менеджар Eckwerk (Holzmarkt). Ён атрымаў ступень магістра горадабудаўніцтва ў Гарвардскім універсітэце. Пасля атрымання вопыту ў звычайнай планіровачнай практыцы ён звярнуўся да альтэрнатыўных форм развіцця горада. Беньямін -- аўтар публікацый Hatje Cantz, LAF and Black Square Press, ён выстаўляўся на Венецыянскай біенале ў 2016 г. Апрача таго, Беньямін Шэрбарт узнначальвае навуковы камітэт міжнароднага таварыства гарадскіх і рэгіянальных планіроўшчыкаў (ISOCARP). 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Дмитрий Наринский - Современные тенденции развития МосквыМинский урбанистический форум Лекция Дмитрия Наринского: Современные тенденции развития Москвы: общественные пространства, редевелопмент, "Большая Москва" Кроме обозначенных тем в лекции будут затронуты: - развитие представлений о городском планировании в ХХ веке. - градостроительный кодекс Российской Федерации 2004 года и лючевые положения ГрК. - роль Высшей школы урбанистики НИУ ВШЭ в подготовке специалистов сферы городского планирования. Дмитрий Наринский - профессор Международной академии архитектуры, отделение в Москве (МААМ), вице-президент Союза архитекторов России, председатель Совета по градостроительству Союза архитекторов России, заведующий международной проектно-учебной лаборатории экспериментального проектирования городов Высшей школы урбанистики имени А.А. Высоковского Национального исследовательского университета «Высшая школа экономики». Является экспертом Союза архитекторов России в области градостроительства и территориального планирования. 
- 
      
        
  
  
  
  
   10/1/17 | 10/1/17 |Эва Эшнерова - Стратегическое планирование в постсоциалистическом городеМинский урбанистический форум / Minsk Urban Forum 2017 Ева Эшнерава / Eva Ešnerová: Стратегическое планирование в постсоциалистическом городе / Strategic urban planning in a post-socialist city В 1990-х Прага начала стремительно и неконтролируемо разрастаться. В отсутствие общего направления, четкого видения и городского планировочного института, город столкнулся с громадным ростом пригородных территории и автомобилизации, деградацией среды обитания, сокращением общественных пространств, уменьшением участия жителей в планировании города и нежелательными последствиями массового туризма для физической и материальной среды города. Роль нового Стратегического плана (2016) заключается в том, чтобы отвечать на эти вызовы устанавливая четкие цели в будущем и вести политические и планировочные процессы в городе к итоговой цели - устойчивому и справедливому городу. Каким образов может городское планирование сделать развитие города более устойчивым. В этой лекции авторка показывает каким образом стратегическое планирование и программные инструменты могут способствовать появлению более доступного жилья, ревитализации центральной части города, созданию пешеходных районов, эффективному управлению и участию жителей в планировании города. Кроме того, авторка делится свежим опытом внедрения стратегического плана при помощи пилотных проектов, работа над которыми происходит в данный момент. Эва Эшнерова - исследовательница города и планировщица, работающая со стратегическими проектами. Закончила магистратуру городских исследований (MSc from Urban Studies) и работает в пражском институте городского планирования и развития (IPR Prague). Была вовлечена в городские исследования по всей Европе: В Брюсселе, Вене, Копенгагене, Будапеште и Праге. Особый интерес вызывает городская политика, стратегическое планирование, в особенности альтернативные подходы к устойчивому развитию городов. Интересуется низовыми инициативами и движениями, участием жителей в проектировании и управлении городом. Центральная и Восточная Европа - ее страсть. 
