Дыскусія «Рэабілітацыя архітэктурнай адукацыі ў Беларусі»

У прафесійным асяроддзі ёсць недавер да беларускай архітэктурнай адукацыі, аднак у існуючай сістэме ёсць і свае плюсы. Удзельнікі і ўдзельніцы дыскусіі абмеркавалі, якія функцыі павінен выконваць сучасны ўніверсітэт і якое месца ён займае ў працэсе станаўлення архітэктара/архітэктаркі. Спікеры і спікеркі акрэслілі ролю сучаснага ўніверсітэта ў выкананні наступных задач: навучыць будучага адмыслоўца вучыцца, даць яму «азбуку» будучай прафесіі, сфармаваць прафесійную мараль і прафесійнае бачанне атачальнай рэчаіснасці, забяспечыць сетку прафесійных кантактаў і навыкі камунікацыі з прафесійным асяроддзем, навучыць вольна думаць, эксперыментаваць і адчуваць навакольны свет.

Якія якасці ўніверсітэцкай адукацыі з'яўляюцца вызначальнымі? Якія яшчэ ёсць магчымасці, каб падмацаваць якасць архітэктурнай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі спікеры і спікеркі падчас дыскусіі.

Previous

Дыскусія «Рэабілітацыя прастор малых гарадоў»

Next

«Homo Urbanus. Клопат у мегаполісе» — Марына Прэпаценская