Відэа Менскай урбаністычнай платформы

Лекцыі і дыскусіі на тэмы гарадоў, іх будаўніцтва. Добраўпарадкавання, адукацыі, развіцце двароў. Размовы пра рэабілітацыю і шматлікае іншае.

Skip to Videos
  • Лекцыя «Гарады ад падрыхтоўкі да рэабілітацыі ва ўмовах узброеных канфліктаў»

    Лекцыя «Гарады ад падрыхтоўкі да рэабілітацыі ва ўмовах узброеных канфліктаў»

    Сучасныя прасторы і будынкі не гатовыя да таго, каб перажыць узброеныя канфлікты і абараніць ад іх сваіх жыхароў. На лекцыі на прыкладзе гарадоў Палестыны спікерка распавяла, як гараджане і гараджанкі трансфармуюць сваё жыллё дзеля ўласнай бяспекі, такім чынам пераасэнсовываючы само паняцце дома. Дадаванне яшчэ аднаго запаснага ўвахода ў дом праз завулкі, пераўсталёўка гасцёўні і спальні далей ад вуліцы і нападаў, змяншэнне папулярнасці балконаў – невялікія прыклады адаптавання гараджанамі і гараджанкамі свайго жытла пад ваенныя ўмовы. Таксама з лекцыі вы даведаецеся, як звыклыя гарадскія прасторы здабываюць новыя функцыі, дэманструя дзіўную здольнасць змяняцца, каб выжываць.

    Пра што яшчэ шла размова на лекцыі — ў запісе сустрэчы.

  • Дыскусія «Рэабілітацыя прафесіі архітэктара/архітэктаркі»

    Дыскусія «Рэабілітацыя прафесіі архітэктара/архітэктаркі»

    Што сабой уяўляе прафесія архітэктара/архітэктаркі, праектанта/праектанткі ў сучаснай Беларусі і ў свеце ўвогуле? Падчас дыскусіі «РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАФЕСІІ АРХІТЭКТАРА/АРХІТЭКТАРКІ» удзельнікі і ўдзельніцы абмеркавалі асаблівасці прафесійнай архітэктурнай супольнасці ў Беларусі і ступень яе ўплыву на крызісы, прыняцце рашэнняў. Спікеры і спікеркі падкрэслілі, як важна выходзіць за межы свайго бюро і мець адносіны з калегамі і каляжанкамі, займацца ўтварэннем саміх сябе, каб далей расці. На дыскусіі была таксама паднята тэма аўтарства і развіцця асабістага брэнда архітэктары. Акрамя таго, удзельнікі дыскусіі абмеркавалі сувязь паміж знакамітасцю і адказнасцю за праектныя вырашэнні.

    Што цяпер прымушае архітэктара_к заставацца актыўнымі і рабіць новыя праекты — у поўным запісе дыскусіі.