Канспект лекцыі «Дбайлівы горад: увага да жыцця пры стварэнні гарадскіх прастор»
Гарады пабудаваны на грунце строгага падзелу на публічнае і прыватнае, пры гэтым разуменне клопату цесна злучана з хатняй сферай і жанчынамі. Аднак шмат якія нашы дзеянні для падтрымання жыцця ўжыццяўляюцца ў грамадскай прасторы. Патрэбна пачаць думаць пра гарады, надаючы адменную ўвагу патрэб людзей у клопаце і пераходзіць ад разумення клопату як набору абавязкаў да яго разумення ў выглядзе супольнай сацыяльнай адказнасці. Пра гэта і распавяла на сваёй лекцыі Бланка Вальдзівія.
БЛАНКА ВАЛЬДЗІВІЯ — PhD у галіне Гарадскога і архітэктурнага менеджменту і ацэнкі (Барселонская школа архітэктуры), абараніла дысертацыю па тэме «Дбайлівы горад: якасць жыцця з фемінісцкага пункту гледжання»; удзельніца Col·lectiu Punt 6 — кааператыва, які працуе над пераасэнсаваннем хатніх і грамадскіх прастор, каб яны садзейнічалі сацыяльнай разнастайнасці без дыскрымінацыі і іерархій.
Што такое клопат?
Клопат (сінонім — «дбанне») — гэта «чалавечая дзейнасць, якая ўключае абсалютна ўсё, што мы робім для падтрымання і выпраўлення нашага свету, каб мы маглі жыць з максімальным выкарыстаннем сваіх магчымасцяў. Гэты свет уключае ў сябе нашы целы, нашы сутнасці і асяроддзе вакол нас, гэта значыць усё, што мы хочам уплесці ў складаную сетку, якая заклікана падтрымліваць нашае жыццё» (Джоан Тронта).
Амая Пэрэз Ароска выступае за практыкі клопату, якія знаходзяцца па-за межамі капіталістычнай логікі, маючы на ўвазе набор актыўнасцяў, што цалкам забяспечваюць (чалавечае) жыццё і знаходзяць сэнс толькі ў рамках міжперсанальных адносін, якія дазваляюць кіраваць рэальнасцю ўзаемазалежнасцяў.
Абодва гэтыя вызначэнні ляжаць у аснове працы Col·lectiu Punt 6. Для іх клопат у сучасным горадзе (на базе гэтых двух вызначэнняў) — гэта ўсе тыпы дзейнасці, неабходныя людзям для падтрымання жыцця: ад падрыхтоўкі ежы, пакупак тавараў у краме, збораў дзяцей у школу, дапамогі сваякам для запісу ў медыцынскі цэнтр, да палівання кветак — то бок усё тое, што людзі звыклі рабіць у звычайным жыцці.
Удзельніцы Col·lectiu Punt 6 глядзяць на клопат менавіта з палітычнай і фемінісцкай перспектывы. Фемінісцкі рух ставіць клопат у цэнтр ва ўсіх палітычных дэбатах і публічных дыскусіях, трымаючыся наступных тэзаў:
усе людзі ўразлівыя і знаходзяцца не толькі ў залежнасці адно ад аднога, але і ад экалагічных фактараў;
праца клопату (care work) эканамічна ўразлівая, прэкарная, ёй бракуе сацыяльнага прызнання;
неабходна адысці ад эсэнцыялісцкага разумення сферы клопату — у тым ліку не лічыць тое, што ў сучасным грамадстве менавіта жанчыны часцей адказваюць за клопат, нечым самавідавочным і не патрабуючым тлумачэнняў;
клопат ёсць сацыяльнай адказнасць ўсіх людзей;
важна пераадолець мадэль гетэранарматыўнай нуклеарнай сям'і, зрабіць погляд на гэтую праблему шырэйшым (так, каб пра дзяцей сумесна клапаціліся і мужчыны, і жанчыны);
клопат павінен выйсці за рамкі сямейных адносін;
неабходна больш клапаціцца аб пажылых людзях, людзях з інваліднасцю (гэтак, гішпанская культура заснавана на каталіцызме, таму там вельмі шмат клапоцяцца пра дзяцей, пры гэтым надаецца вельмі мала ўвагі падтрымцы іншых груп, якія таксама маюць патрэбу ў клопаце, напрыклад, людзям сталага ўзросту).
Хто больш за ўсіх клапоціцца?
У адных выпадках за клопат плацяць, у іншых — не. Жанчыны клапоцяцца ў прыватнай прасторы і не атрымоўваюць за гэта аплату. 84% клопату аб сталых людзях, ці людзях з рознага тыпу хваробамі ажыццяўляецца жанчынамі (гл. Organització Internacional del Treball 2018).
Пра каго трэба клапаціцца?
Усё маюць патрэбу ў клопаце, бо ўсе мы ўразлівыя супраць пэўных рызык і ўздзеянняў.
Людзі фізічна і эмацыйна залежаць ад часу, які могуць надаваць ім іншыя людзі
На працягу ўсяго свайго жыцця мы ад кагосьці залежым, і ў сваю чаргу нехта залежыць ад нас. Ёсць моманты ў жыцці, калі наша залежнасць вышэйшая за сярэднюю (напрыклад, калі мы дзеці, ці калі мы старэем).
Клопат вельмі разнастайны і залежыць ад канкрэтнага чалавека, патрэб, этапу жыцця, таму мы павінны не абагульняць клопат, а разумець асобныя патрэбы ў асобных выглядах клопату, бо кожная і кожны мае індывідуальныя характарыстыкі.
Умовы клопату: нематэрыяльныя
Нематэрыальныя ўмовы — гэта сацыяльнае вымярэнне клопату.
Біном клопату. Адказнасць за клопат дзеліцца паміж дзвюма асноўнымі сіламі — сям'ёй і дзяржавай.
У многіх краінах існуе сегрэгацыя (біном), пры якім адказнасць за клопат дзеліцца паміж сям'ёй і дзяржавай. Частку клопату даводзіцца аддаваць рынкавай эканоміцы, бо не ўсе сем'і і органы дзяржаўнай адміністрацыі могуць справіцца з адказнасцю, што выпала на іх долю. У гэтай мадэлі адказнасць за асобныя актыўнасці можа па-рознаму размяркоўвацца між дзяржавай і членамі сям’і. Напрыклад, у Іспаніі пераважае мадэль міжземнаморскай «дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту» (welfare state), пры якім у сем'ях у большасці выпадкаў за клопат у штодзённым жыцці адказныя жанчыны.
Неабходна адмовіцца ад біномнай мадэлі і замест гэтага зрабіць своеасаблівую шкалу, якая будзе ахопліваць розныя сферы клопату:
публічную сферу;
сферу супольнасці;
сферу навакольнага асяроддзя;
сферу сумеснага пражывання.
Шкала сфераў клопату як альтэрнатыва бінарнай мадэлі
Матэрыяльныя ўмовы клопату
Паколькі традыцыйная гендэрная рэпрэзентацыя прасторы дыхатамічна, гарадское планаванне звычайна не прымае клопат да ўвагі: публічная сфера звязана з прадуктыўнасцю і асацыюецца з мужчынамі, тады як прыватная сфера і хатняя прастора адносіцца да клопату і асацыюецца з жанчынамі.
Col·lectiu Punt 6 крытычна ставяцца да гарадоў, таму што лічаць іх занадта капіталістычнымі і патрыярхальнымі:
гарады бесперашкодна растуць, што зусім не адпавядае штодзённым запытам людзей для камфортнага жыцця, ідэям устойлівасці;
гарады стымулююць назапашванне капіталу, што нараджае як эканамічную няроўнасць, так і недахоп часу для адпачынку;
гарады стымулююць спажыванне, этнацэнтрычнасць і каланіялізм;
гарады таксічныя, бо параджаюць праблемы са здароўем;
у гарадах шмат сацыяльнай няроўнасці.
Скіраванасць на паўсядзённае жыццё
Каб пазбегнуць падзелу на грамадскія і прыватныя прасторы, прадуктыўную (аплатную) і рэпрадуктыўную (неаплатную) працу, удзельніцы калектыву ў сваёй працы прытрымліваюцца падыходу, накіраванага на штодзённасць, бо ён дазваляе ахапіць усе віды дзейнасці, неабходныя нам кожны дзень . Пад паўсядзённым жыццём маецца на ўвазе тое, што мы робім кожны дзень у пэўнай прасторы ў канкрэтны час.
У рамках сваіх праектаў удзельніцы вылучаюць 4 сферы:
рэпрадуктыўная, ці хатняя сфера
прадуктыўная сфера
прыватная сфера (усё, што мы робім для саміх сябе)
сфера супольнасцяў, ці грамадска-палітычная сфера (напрыклад, калі мы аб'ядноўваемся з іншымі людзьмі ў сацыяльныя рухі ў абарону чаго-небудзь)
Чатыры сферы штодзёнага жыцця
У кантэксце капіталістычнага і патрыярхальнага горада асноўнай з'яўляецца прадуктыўная сфера, якая выяўляецца ў дакладных раскладах, закліканых абслугоўваць сістэму вытворчасці (транспарт, гарадскія паслугі) і ў канфігурацыі строга падзеленых на зоны, дрэнна звязаных паміж сабой прастор.
Прадуктыўная сфера ў гарадской прасторы
Харэаграфія паўсядзённага жыцця (схема, распрацаваная ўдзельніцамі калектыва, натхнёная «тратуарным балетам» Дж. Джэйкабс і «істотнасцю адлегласцяў» Франчэскі Ульман) паказвае, як асаблівасці паўсядзённага жыцця людзей уплываюць на складанасць іх маршрутаў. Канфігурацыя гарадской прасторы вызначальная для якасці нашага жыцця. Маршруты ў ёй больш разнастайныя і насычаныя, калі вы жывяце ў цэнтры горада, то ў людзей ёсць пешы доступ да большай колькасці сэрвісаў, і менш разнастайныя ў прыгарадзе, калі па тыя ж паслугі вам даводзіцца ехаць на машыне.
Харэаграфіі паўсядзённага жыцця.
Сітуацыі:
1) Чалавек, які працуе — важная прамая сувязь з працай;
2) Чалавек, які працуе, з уласнымі інтарэсамі, але без чальцоў сям'і, пра якіх важна клапаціцца — шлях ускладняецца;
3) Людзі з дзецьмі, якія працуюць — канфігурацыя становіцца яшчэ складаней, набор актыўнасцяў пашыраецца.)
Кругі клопату ў паўсядзённым жыцці людзей. 5, 10, і 20-ці хвілінная пешаходная даступнасць неабходных прастор (грамадскія прасторы, крамы, аб'екты абслугоўвання, прыпынкі грамадскага транспарту і іншае
Для ўдзельніцаў калектыва, як для гарадскіх планіроўшчыц, важна разбурыць дыхатамію публічна-прыватнага. Для гэтага яны лічаць важным надаваць увагу:
кіраванню клопатам унутры супольнасцяў (якім чынам будзе ажыццяўляцца клопат у супольнасцях?);
сеткам узаемнай падтрымкі ў супольнасцях і жылых раёнах;
прасторам, дзе людзі могуць мець зносіны, дзяліцца меркаваннямі адно з адным.
Канцэпцыя дбайлівага горада
Каб змяніць парадыгму гарадскога планавання, удзельніцы калектыву прапануюць спіс характарыстык для дбайлівага горада:
садзейнічанне
блізкасць
супрацоўніцтва
бяспека
супольнасць
даступнасць
пастаяннасць клопату
звязнасць паміж прасторамі (і часам).
Што такое дбайлівы горад?
Гэта горад, які:
дбае пра нас, што ўключае:
пешаходную даступнасць; добры прыклад - пешаходны пераход у Таронта, дзе прыярытэт аддаецца пешаходам, і яны могуць пераходзіць вуліцу ў многіх напрамках;
адсутнасць забарон на выкарыстанне грамадскай прасторы (адмова ад ужывання варожай архітэктуры);
дастатковую колькасць лавак у горадзе, у чым маюць патрэбу сталыя людзі;
высокі ўзровень даступнасці грамадскіх і жылых прастор;
прадуманыя месцы чакання;
дастатковую колькасць грамадскіх прыбіральняў;
адчуванне асабістай свабоды дзеянняў у грамадскіх прасторах.
дазваляе нам дбаць пра сябе, для чаго:
неабходна дастатковая колькасць і якасць месцаў для адпачынку і заняткаў спортам у розных раёнах горада;
гарады павінны быць уладкаваныя так, каб у людзей быў час для клопату пра сябе (у той час як звычайна ў гарадах людзі перасоўваюцца ў спешцы).
дбае пра навакольнае асяроддзе, што азначае:
разумнае кіраванне сістэмай гарадскіх адходаў (іх падзел і перапрацоўка);
кіраванне воднымі патокамі ў горадзе;
развітае азеляненне ў гарадах;
гарадскія гароды, якія належаць суседскім супольнасцям.
дазваляе дбаць пра іншых, для чаго неабходны:
разнастайныя прасторы, якія дазваляюць выкарыстоўваць іх адначасова пад розныя патрэбы і запатрабаванні;
элементы першай неабходнасці ў горадзе (пітныя фантаны, лаўкі, грамадскія прыбіральні);
узгадненне паміж сабой функцый і часу выкарыстання (напрыклад, павінна быць магчымасць гуляць дзецям у месцах чакання бацькоў у паліклініцы).
Забруджванне навакольнага асяроддзя адлюстроўваецца на здароўе кожнай і кожнага. 90% гарадоў у Іспаніі маюць узровень забруджвання вышэй рэкамендуемага СААЗ. Пры гэтым жанчыны больш уразлівыя да пэўных відаў таксінаў, якія пераважна абсарбуюцца праз тлушч, бо ў жаночым целе змяшчаецца яго больш, чым у мужчынскім.
PARTICIPA
Barcelona
Партысіпатыўны праект расстаноўкі лавачак для пажылых людзей з улікам таго, дзе яны часцей за ўсё з'яўляюцца.






Сетка кліматычных цэнтраў
(Network of Climate and Care Shelters)
La prosperitat, Nou barris, Barcelona
Сетка кліматычных цэнтраў, скіраваных на клопат пра людзей. Распрацаваны разам з мясцовымі цэнтрамі падтрымкі і групай феміністак. У дадзеным раёне лета вельмі спякотнае, але ў многіх людзей няма кандыцыянераў у дамах, частка людзей вымушаны жыць на вуліцы, і ёсць шмат пажылых людзей, якія цяжэй пераносяць спякоту.








Everyday life Housing Network
Сетка грамадскіх месцаў, арыентаваных на падтрымку штодзёных актыўнасцяў: грамадскія кухні, сады, месцы захоўвання, атэлье і інш. Праект распрацоўваўся разам з арганізацыямі, якія займаюцца інфраструктурай горада