Канспект лекцыі «Гарады, дзе не ўсе дома»

У рамках сімпозіума «Клопат без выключэння» разам з Марыяй Вятчынай мы разгледзелі ўзаемасувязь гарадскога асяроддзя і бяздомнасці. У сваім выступе Марыя падзялілася вынікамі даследавання, праведзенага супольна з дабрачыннай арганізацыяй «Ночлежка». З лекцыі мы даведаліся пра тое, як і чаму ў гарадскім асяроддзі ствараюцца элементы варожай архітэктуры, чаму складана працаваць са статыстыкай пра бяздомнасць і якія сацыяльна-адчувальныя словы лепш выкарыстоўваць, кажучы пра людзей, якія апынуліся на вуліцы.


МАРЫЯ ВЯТЧЫНА — навуковая супрацоўніца Цэнтра незалежных сацыялагічных даследаванняў, запрошаная даследніца ў дэпартаменце этналогіі Універсітэта Тарту.

 

 

Даследаванне бяздомнасці ў Пецярбургу 

У 2019 годзе дабрачынная арганізацыя «Ночлежка» звярнулася да Цэнтра незалежных сацыялагічных даследаванняў для правядзення даследавання на базе якасных метадаў аб становішчы людзей з вопытам бяздомнасці ў Пецярбургу.

У ходзе даследавання былі праведзены:
— 50 інтэрв'ю з людзьмі з вопытам бяздомнасці;
— 15 інтэрв'ю з экспертамі;
— удзельніцкае назіранне: у дабрачынных арганізацыях (арганізацыйная этнаграфія), сацыяльных сэрвісах, прытулках, сквотах і грамадскіх прасторах, «інтэрв'ю-шпацыры»
— і другасны аналіз апублікаваных крыніц/медыя.

 

Хто такія людзі з досведам бяздомнасці?

FEANTSA (Еўрапейская федэрацыя нацыяльных арганізацый па працы з бяздомнымі) вызначае бяздомнасць як:
— не толькі адсутнасць даху над галавой ці знаходжанне ў шэлтэрах і прытулках,
— але і жыццё ў жытле малапрыдатным ці небяспечным (як з пункта гледжання асаблівасцяў жытла (пагроза зносу), так і з пункта гледжання якасці жыцця (гвалт ці аб'юз) ці жыццё ў малапрыдатнай / не прызначанай для жыцця прасторы (бакоўкі).

Існуе і схаваная бяздомнасць:

  • жыццё ў хостэлах,

  • упіскі ў знаёмых / жыццё на нявызначаных умовах / без дамовы з уласнікам.

 

Гістарычны кантэкст

  • У савецкі час бяздомнасць і жабраванне былі крыміналізаваныя:
    — адбываліся акцыі масавага высялення бяздомных (1947, 1980),
    — сцвярджалася, што яны вядуць «паразітычны лад жыцця» (1960)

  • У 1991 крымінальнае пакаранне за бяздомнасць адмянілі як «антыканстытуцыйнае»

  • З 1991 у РФ з'яўляюцца першыя лакальныя дабрачынныя арганізацыі (Ночлежка), прыходзяць міжнародныя арганізацыі (Урачы без межаў, Чырвоны Крыж)

  • Таксама ў той час пачынаюцца даследаванні бяздомнасці і абмяркоўваюцца праблемы яе статыстычнага ўліку.

Важна, якою моваю мы апісваем сацыяльную рэальнасць.

У выпадку з людзьмі з досведам бяздомнасці мы прытрымліваемся базавага прынцыпу «чалавек перадусім». Гэты  прынцып people-first (чалавека-арыентаваны дызайн) складае грунт інклюзіўнасці ў праектаванні.

Таксама ў размове пра сацыяльныя катэгорыі важна выкарыстоўваць больш сацыяльна чуллівыя фармулёўкі, прытрымлівацца прынцыпу ўсвядомленых моўных паводзін: характарызаваць станы і асаблівасці, а не людзей цалкам. Прыклады:

  • не «інвалід», а «чалавек з інваліднасцю»

  • не «нелегальны мігрант», а «недакументаваны мігрант».

 

Дарэчныя фармулёўкі ў размове пра бездомнасць:

на ангельскай мове insecure housing / unstable housing / rough sleeping; адпаведна, мы кажам «чалавек у сітуацыі бяздомнасці», «чалавек, які пражывае ў небяспечным жыллі», «чалавек, які начуе на вуліцы», «кліент сацыяльных сэрвісаў». Выкарыстанне сацыяльна чуллівых фармулёвак замест усталяваных (але якія дыскрымінуюць або нават абражаюць) — гэта маленькі, але важны крок да дэстыгматызацыі бяздомнасці.

Людзі ў сітуацыі бяздомнасці вельмі розныя. Кожны з нас можа патрапіць у такую ​​сітуацыю.

У сітуацыі бяздомнасці можа апынуцца кожны карыстач гарадской прасторы. Таму мы не можам сказаць: «Цяпер мы будзем праектаваць горад, зручны для бяздомных».

Людзі з досведам бяздомнасці — гэта не сацыяльная група, а вельмі гетэрагенная катэгорыя, бо біяграфічныя сцэнары бяздомнасці вельмі розныя. Калі горад зручны для розных катэгорый людзей, калі ён інклюзіўны, то людзі, якія знаходзяцца ці патрапілі ў сітуацыю бяздомнасці, будуць дакладна гэтак жа на роўных з іншымі карыстацца гарадскімі дабротамі. Спраектаваныя з улікам прынцыпаў інклюзіўнага дызайну грамадскія туалеты, крыніцы дармовай пітной вады ў гарадской прасторы, вялікая колькасць зеляніны і прастор для адпачынку — базавыя прыклады такіх гарадскіх грамадскіх даброт.

Вось толькі некаторыя прычыны і перадумовы бяздомнасці:

  • сямейны гвалт і аб'юз

  • правалы ў дзяржаўнай падтрымцы (напрыклад, фактычная немагчымасць выпускніку дзіцячага дома атрымаць кватэру, нягледзячы на гарантаванасць яе законам).

  • экстрэмальная бедната, немагчымасць сплачваць жыллёвыя паслугі і ў выніку адключэнне камунальных паслуг

  • «чорнае рыэлтарства»

  • недасканаласць жыллёвага заканадаўства

  • бюракратычныя разрывы, праблемы з дакументамі і прававым статусам: немагчымасць атрымаць статус уцекача ў РФ, сітуацыі адсутнасці ці змены грамадзянства.

 

Уплыў эпідэміі COVID-19 на становішча бяздомных

  • людзі ў сітуацыі бяздомнасці найбольш уразлівыя;

  • экстрэмальны рост усіх формаў няроўнасці

  • пагаршэнне доступу да медыцынскіх паслуг

  • найбольш уразлівыя тыя, хто і так былі выключаны.

У перыяд пандэміі ў Токіа выявілі вялікую катэгорыю людзей «кібер-бяздомных», то бок людзей, якія знаходзілі сабе дах над галавой у інтэрнэт-кафэ (каля 4 тысяч чалавек).

 

Некаторыя фарматы сэрвісаў і падтрымкі:

  • рэлігійныя і свецкія дабрачынныя праекты;

  • праекты падтрымкі на ўзроўні гарадскога кіравання;

  • вулічная медыцына;

  • змена логік клопату: не толькі «высокапарогавая дапамога» (комплексная, з удзелам кваліфікаваных адмыслоўцаў), але ў першую чаргу пашырэнне нізкапарогавых сэрвісаў (паводле патрэбаў першай неабходнасці) + адвакацыйная праца ў публічным полі;

  • нефармальныя кантракты клопату.

Колькасць карыстальнікаў сэрвісаў ≠ колькасць людзей у сітуацыі бяздомнасці.

Важна спалучаць розныя формы падтрымкі, напрыклад, як нізкапарогавыя, так і высокапарогавыя элементы дапамогі.

 

Нябачнасць людзей без дома ў гарадской прасторы

Існуюць стэрэатыпныя ўяўленні пры выкарыстанні слова «бяздомнасць», таму важна казаць пра нябачныя аспекты бяздомнасці.

01. Інтэрсекцыянальны аспект

  • Жанчыны  ўвесь час сутыкаюцца з рызыкамі сэксуалізаванага гвалту. Таксама важнае помніць пра патрэбу наяўнасці гендарна-адчувальных сэрвісаў (напрыклад, абавязкова павінны быць асобныя дні прыёму для жанчын і магчымасць звярнуцца да спецыялісткі, якая дапаможа)

  • Адсутнасць сэрвісаў падтрымкі, накіраваных на ЛГБТ+ і трансперсон, у тым ліку на падлеткаў

  • Пасткі статыстыкі. Напрыклад, калі ў арганізацыю галоўным чынам звяртаюцца толькі мужчыны, то і сэрвісы будуць у будучыні арыентавацца пад запыты мужчыны. І калі ў сэрвіс звернецца жанчына, для яе не знойдзецца патрэбнай формы дапамогі.

  • У РФ практычна немагчыма атрымаць падтрымку бяздомным людзям з жывёламі-кампаньёнамі.

02. Феномен працоўных дамоў

Працоўныя дамы — гэта праекты, якія маскуюцца пад дабрачыннасць, але пры гэтым скіраваны на адчужэнне і эксплуатацыю працы людзей у сітуацыі бяздомнасці:

  • адсутнасць прававога рэгулявання

  • кантроль над жыццём чалавека, часцяком вынятак і ўтрыманне дакументаў

  • кантроль над даступнымі працоўнымі месцамі праз адмысловыя каналы

  • утрыманне вялікіх сум з заробкам на карысць уласніку працоўнага дома

  • праблема сучаснага рабства.


03. Размяшчэнне сэрвісаў падтрымкі для бяздомных

Калі яны выносяцца за тэрыторыю гарадоў, то людзі, якія маюць у гэтым патрэбу, туды не даедуць з-за адсутнасці сродкаў, а праблема застанецца нябачнай для астатніх гараджан.

 

Гарады, архітэктура і ўзаемны клопат

Архітэктура і горадабудаўнічыя практыкі вельмі часта з'яўляюцца прамым выражэннем ідэалогіі.  

Гэтак сёння па ўсім свеце трэндам становіцца распаўсюд варожай архітэктуры (hostile architecture), якая фізічна памяншае магчымасці сядзець, ляжаць, зручна знаходзіцца на вулічных паверхнях, ці карыстацца публічнай інфрструктурай. Прыклады лаўкі, раздзеленыя на часткі парэнчамі, каб на іх было не легчы; смеццевыя бакі са зменшанымі адтулінамі, каб у іх немагчыма было залезці для копання ў адкідах. Варожая архітэктура спрыяе выцясненню людзей у сітуацыі бяздомнасці і іх вопыту з публічнай прасторы. Нават для ўдзельніцкіх (партыцыпаторных) праектаў людзі з досведам бяздомнасці часта нябачныя.

Сярод лепшых гарадскіх практык можна вылучыць тыя праекты, якія праектуюцца пры ўдзеле саміх людзей з досведам бяздомнасці: кам'юніці-цэнтры; самакіравальныя сэрвісы; гарызантальныя супольнасці ўзаемападтрымкі.

 
Previous
Previous

Канспект лекцыі “Гісторыя аднаго тактыльнага сада”

Next
Next

Канспект лекцыі «Чаму трэба праектаваць вуліцы з улікам патрэб дзяцей?»