Канспект лекцыі «Новыя жылыя раёны: ад асваення да прысваення новых прастор гараджанамі»
Нюх — адна з найважнейшых здольнасцяў чалавека, з дапамогай якой ён спазнае навакольнае асяроддзе. На лекцыі Кацярына расказала пра досвед асваення прасторы жыхарамі і жыхаркамі новага жылога раёна на ўскраіне Масквы, які абточаны непрыемнымі пахамі ад размешчаных побач ачышчальных і смеццевых збудаванняў. Падчас выступу мы разгледзелі візуальны і пахавы ландшафты раёна і даведаліся, як няздзейсненыя чаканні могуць прымусіць жыхароў і жыхарак дзейнічаць і самастойна клапаціцца пра сябе.
КАЦЯРЫНА ШЫШОВА — малодшая навуковая супрацоўніца Навукова-вучэбнай лабараторыі сацыяльных даследаванняў горада Факультэта гарадскога і рэгіянальнага развіцця, выкладчыца Факультэта гарадскога і рэгіянальнага развіцця.
Раён даследавання
У 2019 годзе калектывам Навукова-вучэбнай лабараторыі сацыяльных даследаванняў было праведзена даследаванне пахавага ландшафту аднаго з новых раёнаў г. Масквы з наступнымі характарыстыкамі:
- Месцаванне на паўднёвым усходзе Масквы. 
- Шматпавярховая забудова (з 2011 года). 
- Плошча - 1137 га 
- 178 шматпавярховых дамоў 
- 59 925 жыхароў 
- Сярэдні кошт аднапакаёвай кватэры (чэрвень-верасень 2019) — 75276 $ пры сярэднім заробку 1500 $. На момант даследавання кошты на жыллё ў гэтым раёне былі аднымі з самых нізкіх па Маскве. 
- Развітая сацыяльная інфраструктура (школы, дзіцячыя сады, паліклінікі), метро. 
Раён размешчаны на былых палях аэрацыі, а таксама аточаны некалькімі прадпрыемствамі, ачышчальнымі збудаваннямі, палігонамі для цвёрдыя побытавыя адкіды, смеццезаводам, дзеючымі і былымі звалкамі. Усё гэта стварае непрыемны пахавы ландшафт раёна і трывожыць мясцовых жыхароў.
Схема месцавання раёна даследавання
Частка 1. 
Успрыманне новага жылога раёна жыхарамі
Візуальны ландшафт раёна
Візуальнае ўспрыманне раёна складаецца для жыхара з:
- Прыродных вобразаў 
 Прыродныя вобразы мультымадальны, то бок выражаюцца не толькі ў візуальным, але і аўдыяльным успрыманні, і супрацьпастаўляюцца гарадскім краявідам. Прывабнымі для жыхароў фактарамі з'яўляюцца блізкасць да прыватнага сектара, наяўнасць прасторных двароў і панарамныя віды.
- Вобразаў навізны 
 Навізна раёна робіць з жыхара новага жылога раёна гараджаніна, які жыве ў сучасным камфортным горадзе, падвышае настрой і падштурхоўвае падтрымліваць парадак на гэтых тэрыторыях.
- Будучых вобразаў раёна 
 Жыхары раёна візуалізуюць свой вопыт у тэмпаральнай перспектыве, абапіраюцца на будучыя вобразы раёна.
Візуальныя вобразы раёна:
- перакрываюць незадаволенасць жыхароў пахавым ландшафтам раёна; 
- дазваляюць яго ўспрымаць і асэнсоўваць; 
- падахвочваюць прадпрымаць калектыўныя дзеянні па падтрыманні прасторы раёна і яго паляпшэнні. 
Пахавы ландшафт раёна
Пахавы ландшафт раёна, з аднаго боку, звязаны з негатыўным вопытам успрымання раёна, але, з другога боку, з'яўляецца асновай для фармавання калектыўных дзеянняў жыхароў у барацьбе за сэнсарны ландшафт раёна.
Абмеркаванне непрыемных пахаў з'яўляецца часткай штодзённага жыцця жыхароў, у яго працэсе фарміруецца штодзённы пахавы слоўнік, які:
- фармуецца жыхарамі пераважна ў сацыяльных сетках, 
- праблематызуе непрыемныя пахі і вядзе да ўзнікнення калектыўных дзеянняў жыхароў, 
- вядзе да залучэння менш актыўных жыхароў, 
- фарміруе сетку жыхароў, гатовых змяняць пахавы ландшафт раёна. 
Схема ўплыву візуальнага і пахавага ландшафтаў на ўспрыманне раёна даследавання
Частка 2. 
Асваенне новага жылога раёна жыхарамі
Па выніках аналізу былі выдзелены два тыпы калектыўных дзеянняў, накіраваных на аднаўленне пахавага ландшафту раёна: сэнсарнае патруляванне і мікраўпарадкаванне. Разгледзім іх падрабязней.
Стварэнне пахавага ландшафту раёна: сэнсарнае патруляванне
Сенсарнае патруляванне — дзеянні мясцовых актывістаў па фіксацыі пахаў у розных формах, на розных узроўнях (на вышыні і на зямлі), у розных лакацыях, у рознае надвор'е і час сутак. Такое патруляванне дае якасныя дадзеныя пра непрымальны пахавы ландшафт, што дазваляе публічна і пераканаўча заяўляць пра праблемы раёна (у афіцыйных скаргах, у судовых пазовах, у СМІ і сацыяльных сетках).
Прадугледжвае выкарыстанне розных рэсурсаў, такіх як:
- Вышыннасць будынкаў, 
- Тэхналогіі (камеры, квадракоптары, прыкладанні па фіксацыі ветра), 
- Сродкі перасоўвання (ровары, самакаты), 
- Культурны капітал жыхароў (веды па хіміі, фізіцы, геаграфіі, юрыспрудэнцыі...). 
Уключае розныя тактыкі, такія як:
- Маніпуляванне ідэнтычнасцю, 
- Мабільныя метады (прагулкі, велашпацыр). 
Стварэнне пахавага ландшафту раёна: мікраўпарадкаванне
Мікраўпарадкаванне — комплекс дзеянняў, накіраваных на стварэнне прымальнага пахавага ландшафту ўнутры раёна (у дварах і кварталах). Як правіла, дзеянні па мікраўпарадкаванні звязаныя з барацьбой з патэнцыйна непрыемнымі пахамі ад прадуктаў жыццядзейнасці хатніх жывёл і смецця.
Дзеянні супраць патэнцыйна непрыемных пахаў:
- Маніторынг з вокнаў (напрыклад, фотаздымка з вокнаў уладальніка сабакі, які выгульвае свайго гадаванца на газоне ці не прыбірае за ім), 
- Выкарыстанне апасродкаваных рэгістраў камунікацыі (напрыклад, аб'явы на пад’ездах з просьбай даносіць смецце да смеццевага кантэйнера), 
- Узаемадзеянне са стэйкхолдэрамі раёна (напрыклад, зварот уладальніка сабакі да супрацоўнікаў мясцовых кавярняў з просьбай даць пакет для ўборкі за сваім гадаванцам, у выпадку, калі ён яго забыў). 
Стварэнне прымальнага пахавага ландшафту:
- Дзеянні па азеляненні двароў і кварталаў (самастойная арганізацыя калектыўных пасадак дрэў), 
- Кантроль за зялёнымі зонамі двароў і кварталаў (супрацьдзеянне жыхарам, якія псуюць зялёныя насаджэнні). 
Частка 3. 
Заключэнне. Асноўныя высновы 
- На асваенне прасторы раёна ўплываюць як візуальны, так і пахавы ландшафты. 
- Візуальны ландшафт фарміруе пазітыўны вобраз раёна і перакрывае адчуванні ад яго пахавага ландшафту. 
- Непрыемны пахавы ландшафт раёна стымулюе калектыўныя дзеянні жыхароў па яго аднаўленні. 
- Прысваенне прасторы раёна выяўляецца ў калектыўных дзеяннях жыхароў, накіраваных як на змаганне з непрыемнымі пахамі на макраўзроўні, так і на падтрыманне лакальнага пахавага ландшафту. 
