Дыскусія «Рэабілітацыя сферы архітэктуры і будавання ва ўмовах нястачы рэсурсаў»
На фоне эканамічнага крызісу сфера архітэктуры і будавання сутыкаецца з відавочнымі цяжкасцямі. Падчас дыскусіі спікеры і спікеркі абмеркавалі, як заставацца на плаву і працягваць сваю дзейнасць, будучы архітэктарам у Беларусі. Экспертаў і экспертак прыйшлі да высновы, што час нястачы рэсурсаў— гэта час перабудовы каштоўнасцяў, новых падыходаў і аптымізацыі. У такі перыяд патрэбна разуменне ўласнай каштоўнасці і важнасці, пошук рэсурсаў для сябе.
Удзельнікі дыскусіі выказалі думку, што працэсы, якія адбываюцца цяпер у Беларусі, не ўнікальныя, яны адбываліся і адбываюцца па ўсім свеце. Папярэднія крызісы не знішчалі сферу архітэктуры, а хутчэй падштурхоўвалі яе да змен. Удзельнікаў і удзельніц звярнулі ўвагу на тое, што добрыя тэрыторыі ў крызісны час не забудоўваюцца, што захоўвае іх для лепшых часоў і лепшай архітэктуры. Пра што яшчэ казалі спікеры і спікеркі падчас дыскусіі? Глядзіце поўны запіс сустрэчы.