Дыскусія «Рэабілітацыя прастор з цяжкай гісторыяй»
Праца з месцамі цяжкіх успамінаў і лёсаў — гэта заўсёды дылема для праектантаў і праектантак. Падчас дыскусіі ўдзельніц і удзельнікаў абмеркавалі самакіраванне і нізавы ўдзел у працы з прасторамі з цяжкай гісторыяй, ролю такога ўдзелу і яго вагу. Размаўлялі пра інструменты ўплыву на лёс прастор з цяжкай гісторыяй: камунікатыўныя, адукацыйныя, фармальныя, прафесійныя.
Таксама абмеркавалі канфлікт паміж гарадскім развіццём (пад якім часта маецца на ўвазе забудова) і захаваннем ідэнтычнасці месцаў. Абмяркоўваліся пытанні выбару таго, якія гістарычныя пласты варта рэпрэзентаваць і асвятляць у працэсе мемарыялізацыі месцаў, і тыя этапы, з якіх павінна складацца праца з такімі месцамі.
Падрабязнасці — у запісе сустрэчы.
Previous
Лекцыя «Гарады ад падрыхтоўкі да рэабілітацыі ва ўмовах узброеных канфліктаў»
Next