«‎Урбан-шпацыр»

Аўдыяэкскурсіі па гарадах Беларусі


А вы добра ведаеце свой горад? Звяртаеце ўвагу на нечаканыя дэталі ўлюбёных месцаў? Ведаеце, якія незвычайныя тапонімы выкарыстоўваюць жыхары і жыхаркі? Шпацыруеце па незнаёмых мясцінах свайго горада? Заўважаеце, як адчуваеце сябе ў розных гарадскіх прасторах?

Для экскурсій мы паспрабавалі абраць унікальныя і нечаканыя кропкі, якія дазволяць па-іншаму зірнуць на гарадскія прасторы. Мы верым, што беларускія гарады ўмеюць здзіўляць, і хочам вам гэта паказаць.

Дзякуючы экскурсіям вы не толькі пазнаёміцеся з цікавымі месцамі ў гарадах, але таксама:

  • навучыцеся больш чутка заўважаць гарадское асяроддзе;

  • зразумееце, што горад — гэта не канстанта, а то, на што мы можам і маем права ўплываць;

  • пачнеце фарміраваць разуменне, як дамагчыся змен у горадзе;

  • умацуеце эмацыйную сувязь з горадам.

Каб прайсці экскурсію, вам спатрэбіцца ўсяго толькі зарадзіць з сабой мабільны тэлефон (мабыць, узяць з сабой павербанк) і навушнікі, каб слухаць экскурсію і глядзець фотаздымкі, і апынуцца ў фізічнай прасторы абранага горада. А далей - магія пераасэнсавання горада.

Хутчэй абірайце горад і пачынайце свой шпацыр!