Відэа Менскай урбаністычнай платформы
Лекцыі і дыскусіі на тэмы гарадоў, іх будаўніцтва. Добраўпарадкавання, адукацыі, развіцце двароў. Размовы пра рэабілітацыю і шматлікае іншае.
Лекцыі і дыскусіі на тэмы гарадоў, іх будаўніцтва. Добраўпарадкавання, адукацыі, развіцце двароў. Размовы пра рэабілітацыю і шматлікае іншае.
Гісторыя развіцця транспарта незалежнай Беларусі. Як постсавецкая транспартная галіна ў Беларусі была на шляху дэкаланізацыі? У якія краіны трапілі беларускія тралейбусы. Што адбываецца з грамадскім транспартам нашай краіны зараз?
Чаму ў беларускіх гарадах дагэтуль стаяць помнікі людзям, якія падпісвалі растрэльныя спісы з беларусамі і беларускамі? Як праз гарадскія скульптуры і помнікі дагэтуль прасоўваецца савецкая ідэалогія і як гэта ўплывае на наша штодзённае жыццё? Колькі памятнікаў Леніну можна знайсці ў Беларусі і што ён забыў у нашых гарадах?
Гісторыя беларускіх школ і школьных будынкаў. Як ўплывалі ідэялагічныя накірункі на адукацыю і архітэктуру? Тыпавыя праекты аднолькавых школ: чаму яны не дапамагаюць дзецям развівацца, камунікаваць і адпачываць? Як павінны выглядаць сучасныя беларускія школы і класы?