сайт мЕнскай урбаністычнай платформы
Мы, каманда Менскай урбаністычнай платформы, выражаем салідарнасць з усімі ўкраінцамі, украінкамі, беларусамі, беларускамі і людзьмі ўсяго свету, якія змушаны быць уцягнутымі ў вайну ў XXI стагоддзі
Менская ўрбаністычная платформа — гэта архітэктары і архітэктаркі, антраполагі і антрапалагіні, камунікатары і камунікатаркі. Мэта нашай каманды — рабіць гарады Беларусі больш камфортнымі для гараджанаў і гараджанак. Зараз мы знаходзімся ў розных краінах, але працягваем старанна працаваць над паляпшэннем беларускіх гарадоў:
— робім адукацыйныя праекты і ўрбан-івэнты, 
— дапамагаем гараджан_кам самастойна паляпшаць свае гарады і двары,
— пішам артыкулы і праводзім даследаванні для часопіса, 
— выступаем з лекцыямі, 
— каментуем цікавыя ўрбан-навіны.
пра нас
Наша каманда нядаўна правяла 5-ю міжнародную канферэнцыю «REABILITACYJA і скончыла цыкл індывідуальных кансультацый для дваравых супольнасцяў. А зараз мы праводзім даследванне, каб даведацца, што клапоціць гараджан і гараджанак Беларусі, а таксама рыхтуемся да новых праектаў.
Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram, Youtube, Facebook і Вконтакте, пакуль мы пераносім сюды старонкі са старога сайта.
Артыкулы
відэа архіў
аўдыяпрадукты
Размаўляем пра дэкаланізацыю беларускіх гарадоў
Аўдыяэкскурсіі па гарадах Беларусі

 
            
              
            
            
          
               
  
  
    
    
     
  
  
    
    
     
  
  
    
    
     
  
  
    
    
     
  
  
    
    
     
        
      
    
  
  
         
        
      
    
  
  
         
        
      
    
  
  
         
        
      
    
  
  
         
        
      
    
  
  
         
        
      
    
  
  
         
        
      
    
  
  
         
            
              
            
            
          
            