Часопіс Менскай урбаністычнай платформы
У часопісе Менскай урбаністычнай платформы мы даем шмат аналітычных артыкулаў і даследаванняў пра горад
катэгорыі:
Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі пасля 1991 года: узлёт ці падзенне?
Лёс сядзібна-паркавых комплексаў у постсавецкай Беларусі складваецца вельмі па-рознаму: адныя занепадаюць; другія квітнеюць. Чым вызначаецца такі роскід? З якіх крыніц фінансавалася аднаўленне і рэстаўрацыя сядзіб і што змяняецца? Як на сядзібна-паркавыя комплексы ўплывае прыватызацыя і якія новыя пагрозы ім узнікаюць? Разбор са мноствам прыкладаў і ілюстрацый.
Трансфармацыя гарадской прасторы ў Беларусі праз прызму (пост?)каланіяльнасці: кейс галоўнай плошчы Магілёва
Магілёўская плошча Славы, самая цэнтральная і самая старая ў горадзе, за прыблізна 500 гадоў свайго існавання змяніла як мінімум 6 назваў, заўсёды будучы ў віхуры гарадскіх падзей і трансфармуючыся пад патрэбы эпох. Як разам з тапонімамі змянялася яе канцэптуальнае напаўненне? І што гэты кейс можа распавесці пра гісторыю каланіялізму ў рэгіёне?
«Дружба народаў»? Гісторыя аднаго міфу ў савецкай архітэктуры
Ідэалагема «Дружба народаў» аказалася эфектыўным інструментам знешняй і ўнутранай савецкай палітыкі. «Дружбу народаў» афіцыйна зафіксавалі ў Канстытуцыі 1936 года і ў савецкім гімне. Праявы дружбы можна было сустрэць практычна паўсюль: у гарадскім планаванні — паркі Дружбы народаў; у архітэктуры — узведзены ў Варшаве гмах Палаца навукі і культуры і нерэалізаваны праект падобнага гмаху ў Менску; у тапаніміцы — вуліцы Дружбы і праспекты Міру; у літаратуры, музыцы, кіно. Натуральна, пра дружбу распавядалі і розныя манументальныя аб’екты, напрыклад: мемарыяльны комплекс у п. Леніна, арка Дружбы на Ваенна-Грузінскай дарозе, фантаны «Дружба народаў» на ВДНГ і на Майдане ў Кіеве.
Па стандартах, але несправядліва: як працуе транспарт у Беларусі па-за вялікімі гарадамі
Гаворачы пра грамадскі транспарт у Беларусі, мы часцей за ўсё ўяўляем сабе вялікія гарады. Аднак доступ да мабільнасці — найперш да маршрутаў аўтобусаў — для жыхароў і жыхарак вельмі адрозніваецца ў залежнасці ад памеру іх населенага пункта. Як выглядае аўтобусная няроўнасць беларусаў, якую ролю ў ёй адыгрываюць фармальныя стандарты абслугоўвання і што можа палепшыць сітуацыю?
Еўразвяз і гарадское планаванне ў Беларусі: спарадычная «еўрапеізацыя на запыт»?
Пра еўрапеізацыю Беларусі няшмат гаварылі нават перад 2020 годам: афіцыйна дзяржава не імкнулася інтэгравацца ў еўрапейскую прастору, хоць і была з ёй шчыльна звязаная. Пры гэтым, прысутнасць Еўропы — як ідэі, і як мноства інстытутаў — на тэрыторыі Беларусі цалкам матэрыяльная і дастаткова разнастайная. Аднак перадумовы, патэнцыйныя наступствы і сэнсы езрапеізацыі для насельніцтва Беларусі патрабуюць асобных даследаванняў.
Архітэктура Беларускай праваслаўнай царквы як інструмент расейскай культурнай экспансіі 1990 – 2020-х гадоў
Хоць тэма храмавай архітэктуры доўга заставалася на перыферыі ўрбаністычных дыскусій, сакральныя пабудовы могуць адыгрываць важную ролю ў гарадской прасторы. У Беларусі ігнараванне мясцовых традыцый дойлідства ды адаптацыя пад расейскія каноны пры рэканструкцыі існоўных праваслаўных цэркваў і будаўніцтве новых выступае інструментам экспансіі расейскай культуры. Праз якія элементы пскоўска-наўгародскія і ўладзіміра-суздальскія прыходзяць на тэрыторыю Беларусі? Як форма купала звязана з імперыялізмам? І што можна было б гэтаму супрацьпаставіць у незалежнай Беларусі?
Адны больш уразлівыя за іншыя: якія часткі архітэктурнай спадчыны ў найбольшай небяспецы ў Беларусі?
Беларусь не адносіцца да краін з узорнай практыкай захавання архітэктурнай спадчыны. Хутчэй наадварот: мы рэгулярна даведваемся то пра чарговы знос унікальнага будынка, то пра безгустоўную рэстаўрацыю, у ходзе якой пад тынкам знікаюць дэкаратыўныя элементы і мастацкія творы папярэдніх эпох.
Новы вобраз Усходняй Еўропы як працяг старога арыенталізму: Кейс архітэктуры «сацблоку»
У апошнія гады культура «былога сацблока» карыстаецца ўсё большай увагай. Заходняму погляду адкрываецца не толькі літаратура, музыка, кінематограф і мовы рэгіёна, які абагульнена называецца Усходняя Еўропа, але таксама яго ўрбанізм, архітэктура і гарадское асяроддзе. Але як адбываецца гэтае адкрыццё?
Недзяржаўная экспертная дапамога гарадскім суполкам у Беларусі: даследаванне 2022-2023
Вырашэнне гарадскіх праблем і праца па паляпшэнні грамадскіх прастор заўсёды былі кропкамі магчымасцяў аб’яднання і актывізацыі гарадскіх супольнасцяў. Падаецца, што пасля 2020 года ў Беларусі зніклі нават гэтыя магчымасці, у выніку чаго мы з настальгіяй чытаем у беларускіх медыя матэрыялы 2019 года.
Што такое дэкаланізацыя транспартнай палітыкі і як яна можа адбывацца ў Беларусі?
Дыскусіі пра каланізацыю і дэкаланізацыю часта факусуюцца на даменах жыцця з выражана сімвалічным характарам — мастацтва, адукацыя, мова, гісторыя і г.д.. А наколькі карэктна казаць пра каланізацыю гарадской мабільнасці і транспартнай сферы? Як яна можа адбывацца і да чаго прыводзіць?
Варыянты савецкага манументальнага: наднацыянальнае, ідэалагічнае, нацыянальнае
Манументальнае мастацтва ў СССР задумлялася як магутны прапагандысцкі інструмент, але ў выніку стала адным з самых свабодных жанраў савецкага мастацтва. Манументальны жывапіс ператварыўся ў абавязковую частку гарадской і сацыяльнай прасторы, мастакі і мастачкі часам бралі такі ж удзел у горадабудаўнічым працэсе, як і архітэктары з архітэктаркамі.
"A Size Too Big" Approach to Master Planning: Why Belarusian Cities Continue to Grow (at Least on Paper)
The decline of urban population is a relevant topic for Belarus, although at first glance it seems that the share of urban dwellers in the country's population is growing. There are groups of cities where the overall number of inhabitants has been going down from one census to another. At the same time, new master plans of these localities provide for an increased number of residents and of those urban areas as such. The article reveals the origins of this contradiction and provides examples specific to the Belarusian context. As a solution to the problem, it suggests resorting to the concept of "smart shrinkage".
Генплан «на выраст». Чаму беларускія гарады працягваюць пашырацца (на паперы)
Тэма скарачэння гарадскога насельніцтва – актуальная для Беларусі, хаця на першы погляд здаецца, што доля гарадскога насельніцтва краіны расце. Існуюць групы гарадоў, якія губляюць агульную колькасць жыхароў ад аднаго перапісу насельніцтва да іншага.
Вынікі даследвання «Гараджанкі, гараджане і гарадское асяроддзе ў Беларусі: Эмацыйны стан і вырашэнне гарадскіх пытанняў у 2022»
Сацыяльны і палітычны ландшафт гарадоў Беларусі інтэнсіўна змяняўся апошнія тры гады: нязнаная дагэтуль актыўнасць гараджанак, гараджан і суседскіх супольнасцей у 2020 годзе змянілася страхам рэпрэсій за кожнае дзеянне ў гарадскім асяроддзі. Чым цяпер жывуць гараджанкі і гараджаны ўнутры Беларусі?
Горад і гульня. Спосаб працаваць з гарадскім досведам для людзей Беларусі?
Апошнім часам многія адчуваюць адчужанасць і сум ад гарадоў пражывання — як у самой Беларусі, так і там, куды ім міжволі давялося перасяляцца. У тэксце прапануецца гульнявы падыход да гарадской прасторы як адносна бяспечны і мала даследаваны спосаб яе пераасэнсавання і пераасваення.
Ад паліцыі да дысідэнцтва: патэнцыял архітэктуры ў сітуацыі Беларусі
Падзеі апошніх трох гадоў, што зваліліся на рэгіён — сусветная пандэмія, пасля — беспрэцэдэнтныя па маштабе рэпрэсіі ў Беларусі і жахлівае паўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну — ужо здаюцца ледзьве выноснымі. Але сваім цяжарам і невырашальнасцю яны прымушаюць пераглядаць нашае стаўленне да звыклых працэсаў.
Архіў:
2024
2023
Урбан-дайджэст №11: «Вынікі года»
Belarusian Transport: A Tale of Two Worlds — The Gap Between Urban and Non-Urban Services
Па стандартах, але несправядліва: як працуе транспарт у Беларусі па-за вялікімі гарадамі
Еўразвяз і гарадское планаванне ў Беларусі: спарадычная «еўрапеізацыя на запыт»?
Новы вобраз Усходняй Еўропы як працяг старога арыенталізму: Кейс архітэктуры «сацблоку»
Урбан-дайджэст №08: «Транспарт, жыллё і еўрапейскія гарады»
Недзяржаўная экспертная дапамога гарадскім суполкам у Беларусі: даследаванне 2022-2023
What is the decolonization of transport policy and how can it happen in Belarus?
Што такое дэкаланізацыя транспартнай палітыкі і як яна можа адбывацца ў Беларусі?
Урбан-дайджэст №04: «Кліматычныя размовы і жылая нерухомасць»
Горад і гульня. Спосаб працаваць з гарадскім досведам для людзей Беларусі?
Ад паліцыі да дысідэнцтва: патэнцыял архітэктуры ў сітуацыі Беларусі
Урбан-дайджэст №03: «Транспартныя навіны і дзень жаночай салідарнасці»
2022
2021
2019
2018
Как вести кампанию за ночной общественный транспорт: пример инициативы Спаси София
HafenCity – от роскошного гетто к социально устойчивому соседству
Общественный транспорт Гамбурга: эксперименты, противоречия, параллели с Восточной Европой
Buzzwords: urban resilience = городская жизнестойкость = гарадская трываласць
Транспортная кухня двух европейских мегаполисов: наблюдения инсайдера
Как Европейский союз меняет города: европейские фонды в Румынии
«Как я влюбился в Минск»: Слепянская водная система глазами украинского фотографа
Куды знікае вечар у вялікіх постсавецкіх гарадах
Водно-зеленая система Минска в мировом контексте: история, логика развития и будущее
Куда инвестирует Минск? Анализ инвестиционной программы 2017
В поисках идеального общественного пространства Минска: тактический урбанизм